Канстантын Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстантын Тышкевіч
Канстантын Тышкевіч
Канстантын Тышкевіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лютага 1806
Лагойск
Памёр 13 ліпеня 1868
Менск, Расейская імпэрыя
Пахаваны Лагойск
Род Тышкевічы
Бацькі Піюс Тышкевіч[1]
Дзейнасьць Антраполяг, археоляг і гісторык

Канстанты́н Тышке́віч (17 лютага 1806, места Лагойск — 13 ліпеня 1868) — беларускі[2][3] археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Сябар навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лёндане.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Піюса (17561858) і Аўгусты з Плятэраў, брат Яўстаха. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Навучаўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіюмах. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828).

У 18281836 працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. Удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў.

3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчанаў і сялянаў, цукровыя заводы, палатняную манфактуру і інш. У 1861 браў удзел у працы Менскага губэрнскага камітэту зь сялянскіх пытаньняў.

Разам з братам у 1842 заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музэю старажытнасьцяў, сябар Віленскай археалягічнай камісіі.

Дасьледаваў каля 200 курганоў, у тым ліку курганы крывічоў і дрыгавічоў (каля Барысава, Лагойску і інш.), гарадзішчаў і замчышчаў Менскай губэрні, склаў першыя тапаграфічныя мапы гарадзішчаў і замчышчаў. Першы клясыфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выкананьня і зьвёў іх у табліцы.

У 1856 арганізаваў экспэдыцыю па рацэ Вяльлі, паводле вынікаў якой напісаў краязнаўчую манаграфію «Вяльля і яе берагі» (Дрэздэн, 1871). Пра археалягічныя знаходкі пісаў у газэце «Новое время», якая выдавалася А. Кіркорам у Пецярбургу ў 18681871[4].

Багатыя зборы К. Тышкевіча ў значнай ступені разышліся па-за межы сучаснай Беларусі (Вільня, Варшава, Масква, Паланга і іншыя).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Піюс Тышкевіч
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 510.
  3. ^ Дзмітрый Караў. Тышкевіч Канстанцін Піевіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 680.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 511.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Канстантын Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў