Друскенікі
| Друскенікі лац. Druskieniki | |||||
| Населены пункт | |||||
Возера ў парку | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Аліцкі | ||||
| Раён | Друскеніцкае самакіраваньне | ||||
| Першыя згадкі | 1563 | ||||
| Горад з | 1793 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Рычардас Малінаўскас[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 22 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 110 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°01′ пн. ш. 23°58′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 12 803 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 313 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-66001 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | www.druskininkai.lt | ||||
| Друскенікі на мапе Летувы Друскенікі | |||||
Друске́нікі, Друзге́нікі (лет. Druskininkai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго Ратнічанкі. Адміністрацыйны цэнтр Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 12 441 чалавек. Знаходзяцца за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя.
Друскенікі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У наш час бальнеагразевы і кліматычны курорт, тут дзее Парк Грутас — музэй савецкага мінулага.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Друскенікі мае сугучнасьць зь летувіскім словам druska — соль[1]. Паводле адной з вэрсіяў, падобную этымалёгію мае назва места Трускаўцу на Галіччыне[2].
Зь іншага боку, назву Друскенікі таксама мае вёска ў Беларусі, ніяк не зьвязаваная ані зь мінэральнымі водамі, ані з сольлю. Тым часам Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН Беларусі падае дзеяслоў друзгаць — 'разьбіваць', які зьвязвае з тэрмінам друз і параўноўвае з друзг (старажытнарус. друскъ) — 'гальлё'[3]. Паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, слова друск у значэньні 'сухое гальлё' бытавала ў старабеларускай мове[4] (таксама ўжывалася слова труска — 'вязанка, пучок'[5]), а ў сучаснай беларускай мове ў значэньні 'дробныя галінкі, ламачча' захавалася слова труск[6].
У беларускай мове побач з Друскенікамі існуе іншая форма назвы — Друзгенікі[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (Друскеники) датуецца 1563 годам і зьмяшчаецца ў мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалягічныя дасьледаваньні выявілі на месцы сучаснага места існаваньне прускіх паселішчаў. Відаць, тут існаваў прускі горад, які згарэў у 1308 годзе, па чым навакольле абязьлюдзела. З 1413 году мястэчка Друскенікі знаходзілася ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва[8].
У 1794 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Друскенікам статус курорту, а каралеўскі доктар пацьвердзіў лекавыя ўласьцівасьці мясцовых мінэральных крыніцаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Друскенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе на загад маскоўскага гаспадара Мікалая І тут пачалося будаваньне курортавых пабудоваў. Неўзабаве курорт атрымаў вялікую папулярнасьць.
У 1878—1879 гадох у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для разьмяшчэньня наведвальнікаў курорту. У 1865 годзе тут узьвялі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Друскенікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Друскенікаў
- Агульны выгляд, 1848 г.
- Нёман. М. Кулеша, 1852 г.
- Сутока Нёмана і Ратнічанкі. Н. Орда, 1861—71 гг.
- Курорт. Н. Орда, 1868 г.
- Нёман, 1882 г.
- Касьцёл, 1882 г.
- Царква-мураўёўка, 1882 г.
- Вуліца, 1882 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[9]. У 1920 годзе Друскенікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе празь места прайшла чыгунка (адгалінаваньне ад станцыі Парэчча).
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Друскенікі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але неўзабаве места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Друскенікі ўвайшлі ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтар сельскага і пасялковага саветаў Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці.
1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Друскенікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1990 годзе Друскенікі ўтварылі асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе беспасярэдне летувіскі ўрад. У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Друскенікі ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Места на старых здымках
- Ротніца. Стары касьцёл, 1908 г.
- Ротніца. Помнік Яну Чачоту, 1908 г.
- Пітная галерэя, 1931 г.
- Лекавальная ўстанова, 1932 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Друскеніках працуе каля 10 санаторыяў (у тым ліку санаторыя «Беларусь»), пансыянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і іншае[11]. Дзеюць 4 музэі (у тым ліку музэй Мікалоюса Чурлёніса). У цэнтры места парк культуры і адпачынку, побач ляндшафтавы заказьнік.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова драўляная курортавая: вілы Амэга, Імпэрыял, Керсноўскіх, Маўр, Маркевічаў.
- Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1912—1931)
- Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Ротніцы (1910)
- Магіла Яна Чачота ў Ротніцы
- Могілкі хрысьціянскія
- Царква ў Гонар Абраза Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасьць (1856, мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Гаўрылы Заблудаўскага на могілках (1895)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Друскенікаў
- Касьцёл
- Магіла Яна Чачота
- Царква-мураўёўка
- Віла Керсноўскіх
- Віла Імпэрыял
- Віла Маркевічаў
- Віла Маўр
- Віла Амэга
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Пералік местаў-сяброў Друскенікаў |
|---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Астроўцаў С. За каралём Панятоўскім, за Ажэшкай і Пілсудзкім — у Друскенікі, Радыё Свабода, 23 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Студії з архівної справи та документознавства. Т. 7, 2001. С. 237.
- ↑ ЭСБМ. Т. 3. — Мн., 1985. С. 154.
- ↑ ГСБМ. Вып. 9. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. С. 85.
- ↑ ГСБМ. Вып. 34. — Менск: Беларуская навука, 2014. С. 53.
- ↑ ЭСБМ. Т. 14. — Мн.: Беларуская навука, 2017. С. 131.
- ↑ Дубавец С. Друкенікі ў любым, Радыё Свабода, 6 сакавіка 2001 г.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 167.
- 1 2 БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 222.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||