Чачоты
Выгляд
Чачоты (Čačoty; па-польску: Czeczotowie, Czeczottowie, па-расейску: Чечоты) — беларускі[1] шляхецкі род гербу Астоя. Паходзіць са Смаленскага ваяводзтва. Унесены ў 1 і 6 часткі РК Кіеўскае, Менскае й Гарадзенскае губэрняў (зацьверджаны Літоўскім шляхецкім дупутацкім сходам у 1798, Менскім губэрнскім — у 1802, 1853 і 1892, Гарадзенскім — у 1817). Зацьвярджаўся таксама Сэнатам у 1832, 1855 і 1892.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль Данілевіч Чачот, узгадваецца ў 1545
- Зьміцер
- Канстанцін, узгадваецца ў 1591
- Іван
- Хведар
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Антоні Чачот (1796—1847), беларускі й польскі паэт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. ISBN 985-6419-11-5