Брылевічы
Брылевічы | |
па-беларуску: Брылевічы | |
![]() Падчас будоўлі, жнівень 2007 | |
Краіна | |
---|---|
Першыя згадкі | 1577 |
Дата заснаваньня | 2007 |
Паштовыя індэксы | 220045 |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Менску (Маскоўскі раён). Узьнік у 2005—2008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтку Брылевічы.
Маёнтак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражываньня ўладальнікаў побач разьмешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасьць А. Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласьці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў.
30 ліпеня 1964 указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.
Мікрараён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». Але ў сьнежні 2006 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў прыняў рашэньне «ў мэтах эстэтызацыі гарадзкога асяродзьдзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Менску: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспэкта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Менск — Берасьце (будаўнічая назва — „мікрараён Дружба“), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго „мікрараён Брылевічы“ („Брилевичи“)…»[1].
У мікрараёне знаходзяцца вуліцы Яна Чачота, Каралінская, Напалеона Орды, Ежы Гедройца.
Адлюстраваньне ў тапаніміцы Менску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва менскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.