Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін лац. Ryhor Baradulin | |
Рыгор Барадулін у 2010 годзе, Ушачы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Рыгор Іванавіч Барадулін |
Псэўданімы | Алесь Чабор, Авось Савось, Алесь Каліна |
Нарадзіўся | 24 лютага 1935[1] хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Беларуская ССР |
Памёр | 2 сакавіка 2014 (79 гадоў) Менск, Беларусь |
Пахаваны | |
Бацькі | Іван Барадулін[d] Куліна Барадуліна[d] |
Сужэнец | Валянціна Барадуліна[d] |
Дзеці | Ілона Барадуліна[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | беларускі паэт, эсэіст, перакладчык |
Гады творчасьці | 1953 — 2014 |
Жанр | верш, паэма, эсэ |
Мова | беларуская |
Дэбют | газэта «Чырвоная зьмена», 1953 г. |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1976), Народны паэт Беларусі (1992) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
www.baradulin.by |
Рыго́р Іва́навіч Бараду́лін (24 лютага 1935, Верасоўка, Ушацкі раён, цяпер Віцебская вобласьць — 2 сакавіка 2014, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык. Народны паэт Беларусі (1992).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка (афіцыйная назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавету») ва Ўшацкім раёне (цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. У 1937 годзе хутар быў ліквідаваны, і сям’ю паэта перасялілі ва Ўшачы. Дзед паэта па мамінай лініі, Андрэй Гальвіньш, быў этнічным латышом. Бацька загінуў у 1944 годзе падчас Другой сусьветнай вайны ў партызанскім атрадзе. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959).
Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1984).
З'яўляўся сябрам СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 — ягоны прэзыдэнт), сябрам Партыі БНФ. З 1995 да 1997 году быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.
Памёр увечары 2 сакавіка 2014 году, ва ўзросце 79 гадоў[2]. Разьвітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага й рыма-каталіцкага абрадаў прайшла 4 сакавіка 2014 году ў Менску ў Касьцёле Сьвятых Сымона і Алены[3]. Пахаваны побач з маці на Ўшацкіх могілках у Віцебскай вобласьці[4].
Быў жанаты з Валянцінай Міхайлаўнай Барадулінай. Дачка Ілона — мастачка, унучка Дамініка.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў друкавацца з 1953 году, першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная зьмена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 100 выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамах, але выйшла толькі чатыры.
Да 25-годзьдзя пантыфікату Папы Яна Паўла II Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага «Рымскі трыпціх» і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.
Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Фэдэрыка Гарсія-Лёркі (1975), «Мэлёдыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыелі Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Ўільяма Шэксьпіра, Джорджа Байрана, Яна Няруды, Нікаляса Гільена, Адама Міцкевіча, Уладзіслава Бранеўскага, Сяргея Ясеніна, Расула Гамзатава, Сэсара Вальехі й іншых.
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Родная мова зьяўляецца адной з тэмаў творчасьці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасьць да мовы. Багацьце вуснае народнапаэтычнае творчасьці, засвоенае зь дзяцінства, стала добрай асновай творчае індывідуальнасьці[5].
Чэрпаючы з народных запасаў моўнае культуры, паэт адкрывае неабмежаваныя магчымасьці словаформаў і спалучэньня словаў, вяртае забытым словам першародную сьвежасьць. Жывое маўленьне выходзіць за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў. У яго аснове — словаўтваральныя асаблівасьці народных гаворак, ад цэнтральных да паўднёва-ўсходніх, але найбольш паўночна-заходніх: кубло, лайно, гайня, ванцак, брыка, шчамель, каліва, адлега й інш. У дзеясловах I-га спражэньня 3-й асобы адзіночнага ліку замест канчатка -е ўжываюцца распаўсюджаныя на Віцебшчыне -іць, -ець: Іць, як ніць, зьвініць якраз па-ўшацку: // Брыка едзіць і гудзіць шчамель («У Задаброцьці»); Дома ж па мне дзеткі бядуюць, // Дзе ж наша мамка начуець («Аблачынка-самабранка»); Добра таго лаіць, хто сорам маіць («Улакладненьне да асабовага лістка па ўліку партызанскіх атрадаў»[5].
Замест літаратурнага -ф- паэт нярэдка ўжывае народнае -хв-: хварсіць, хвартух, Стахван і іншыя[5].
Як і ў жывое народнае гаворцы, у Барадуліна сустракаюцца запазычаньні зь іншых моваў — русізмы й калькі з расейскае мовы: пратаць, нятленна, убога, вуздэчка, адрогі й інш. У матчынай малітве расейскамоўныя словы захоўваюць беларускае вымаўленьне: Сахрані мяне, Божа, // Адныні давеку («Веды»). Ёсьць запазычаньні зь іншых моваў: сэнк’ю, адз’ю, барханы й іншыя[5].
Багата ў сваёй творчасьці Барадулін ужывае архаізмаў, таксама папаўняючы індывідуальны слоўнік шматлікімі ўласнымі новатворамі. Вельмі натуральна ад назоўнікаў і прыслоўяў утвараюцца дзеясловы нашчыць, надзеіць, ніцець, травець, курганець, шкурыць, звуглець, славяніцца, дзеўчыцца, нявесьціцца, ведзьміцца й іншыя[5].
З дапамогай суфіксаў утвараюцца новыя назоўнікі: Выгнаньні — заакіяньнік, // Крывіцкае песьні даньнік («Данчык»)[5].
Паводле аналёгіі з агульнаўжывальнымі словамі (сьвежына, ярына, чужына" паэт утварае новыя: палатніна, крамніна, даматканіна й інш. Ягонымі наватворамі можна лічыць і такія, як нарачонка, распушчонка й інш. Рыгор Барадулін вярнуў з забыцьця такія шырокавядомыя цяпер словы, як неруш і нагбом[5].
У прыметніках жаночага роду адзіночнага ліку ў родным склоне ўжываюцца канчаткі -ае, -ое, якія надаюць самабытнасьць гучаньню: крывіцкае песьні, птушынае гурмы, званы сьвятое Сафеі й іншыя[5].
Як і ў народнай мове, у Барадуліна можна сустрэць памяншальна-ласкальныя формы прыметнікаў і назоўнікаў: персьценькі, бялюткая, халадок, халерынка, сабачынка. Таксама ён уключае ў свае творы шмат прастамоўяў, зьніжанае лексыкі, словаў з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай: выжлы, віжы, чмур, прычындальле, хваробішча[5].
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітычныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У школе Рыгор Барадулін не зьяўляўся ўдзельнікам піянэрскага руху: падчас запісу ў арганізацыю Барадулін зьбег са школы. Потым пра той факт, што ён не далучыўся да піянэрскай арганізацыі, настаўнікі забыліся, таму Рыгор Барадулін гэтак і ня стаў піянэрам. У юнацтве далучыўся да камсамолу. Падчас працоўнай дзейнасьці неаднаразова адхіляў прапановы далучэньня да шэрагаў КПСС.
У канцы 1980-х гадоў, падчас перабудовы й разьвіцьця зьвязаных зь ёю нацыянальна-адраджэнскіх рухаў у рэспубліках СССР, зьяўляўся актыўным удзельнікам грамадзкага руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне», потым далучыўся да Партыі БНФ, якая ўтварылася на падмурку гэтага руху. На першых Прэзыдэнцкіх выбарах у гісторыі Беларусі (1994 год) разам з Васілём Быкавым актыўна падтрымліваў Зянона Пазьняка. З другой паловы 1990-х актыўнага ўдзелу ў палітыцы не прымае. У інтэрвію выказвае рэзкія антыкамуністычныя погляды.
Рэлігійныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве Рыгор Барадулін быў ахрышчаны рымска-каталіцкім сьвятаром. З канца 1980-х гадоў Барадулін адносіць сябе да вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (уніятаў). Пры гэтым не лічыў пытаньне канфэсійнай прыналежнасьці істотным, бо «Бог для ўсіх адзіны». 28 чэрвеня 2004 году разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам меў асабістую аўдыенцыю з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Актыўна працаваў у жанры духоўнай лірыкі.
Прызнаньне і ўшанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1964 годзе Уладзімер Караткевіч прысьвяціў яму напісаную аповесьць «Ладзьдзя Роспачы» і падарыў яе рукапіс[6].
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званьне Афіцэра Ордэну (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.)[7] і мэдалём Францішка Скарыны. Барадулін зьяўляецца ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
-
Узнагароды Рыгора Барадуліна
-
Пасьведчаньне Народнага паэта Беларусі
-
Дыплём ганаровага сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
-
Прэмія «За свабоду думкі»
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборнікі паэзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маладзік над стэпам. Мн., 1959 (перавыд. 2010, Менск);
- Рунець, красаваць, налівацца! Мн., 1961;
- Мех шэрых, мех белых. Мн., 1963;
- Нагбом. Мн., 1963;
- Дойны конь. Мн., 1965;
- Красавік. Мн., 1965;
- Неруш. Мн., 1966;
- Адам і Ева. Мн., 1968;
- Лінія перамены дат. Мн., 1969;
- Экзамен. Мн., 1969;
- Ай! Не буду! Не хачу! Мн., 1971;
- Вяртанне ў першы снег. Мн., 1972;
- Журавінка. Мн., 1973;
- Рум. Мн., 1974;
- Свята пчалы. Мн., 1975;
- Суровая вымова. Мн., 1976;
- Прынамсі… Мн., 1977;
- Што было б тады, калі б? Мн., 1977;
- Абсяг. Мн., 1978;
- Белая яблыня грому. Мн., 1979;
- Вечалле. Мн., 1980;
- Ці пазяхае бегемот? Мн., 1981;
- Паэма прызнання. Мн., 1982;
- Амплітуда смеласці. Мн., 1983;
- Выбраныя творы: У 2 т. Мн., 1984;
- Абразы без абразы. Мн., 1985;
- Азбука не забаўка. Мн., 1985;
- Індыкала-кудыкала. МН., 1986;
- Маўчанне Перуна. Мн., 1986;
- Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. Мн., 1987;
- Бервенізацыя. Мн., 1988;
- Мудрэц са ступаю. Мн., 1988;
- Вяртанне. Разам з В. Ждановічам. Мн., 1988;
- Кобра ў торбе. Мн., 1989;
- Самота паломніцтва. Мн., 1990;
- Міласэрнасць плахі. Мн., 1992;
- Трэба дома бываць часцей. Мн., 1993;
- Азбука — вясёлы вулей. Мн., 1994;
- Асобы рознай пробы. Мн., 1994;
- Евангелле ад Мамы. Мн., 1995;
- Аратай, які пасвіць аблокі: Эсэ і некананізаваныя ўспаміны. Мн., 1995;
- Слаўлю чысты абрус. Мн., 1996;
- Грышка, Мішка і Шчыпай ехалі на чоўне. Мн., 1996;
- Здубавецце. Мн., 1996;
- Збор твораў: У 4 т. Мн., «Мастацкая літаратура»: т. І — 1996, т. ІІ — 1998, т. ІІІ — 1999, т. IV — 2002;
- Ішоў коця па канапе. Мн., 1997;
- Як воўк калядаваў. Мн., 2000;
- Лісты ў Хельсінкі. Мн., 2000;
- Зорка спагады. Мн., 2000;
- Босая зорка. Мн., 2001;
- Калі рукаюцца душы: Паэзія з прозай. З Васілём Быкавым. Мн., 2003;
- Дуліна ад Барадуліна. Радыё Свабодная Еўропа. Радыё Свабода, 2004;
- Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю: Песні матчыны з Вушаччыны. Мн., 2005;
- Ксты. Мн., 2005;
- Ксты/Ksty. Мн., 2006;
- Быць!/To Be! Мн., 2006;
- Рымскі дыпціх. Полацк, 2006;
- Рымскі трыпціх. Роздумы. Полацк, 2006;
- Руны Перуновы. Мн., 2006;
- Ксты. Выданне другое, дапоўненае. Мн., 2006;
- Ксты/Ksty. Выданне другое, дапоўненае. Мн., 2007;
- Выбраныя творы. Беларускі кнігазбор. Мн., 2008;
- Выпаў грук у грома з рук. Мн., 2009;
- Навошта. Мн., 2009;
- Ксты. Выданне трэцяе, дапоўненае. Мн., 2009;
- Халодная памяць вады. Мн., 2010;
- Перакуленае/Опрокинутое. М., 2010;
- «Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх». Полацк, 2011;
- Толькі б яўрэі былі!.. Мн., 2011;
- Anima. Мн., 2011;
- Сябры. Мн., 2013;
- Лепей: Рукапісы 1952—2013. Мн., 2013.
- У неба пехатою. Мн., 2014.
Пераклады зборнікаў іншых паэтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэлес Р. Бяроза пад акном. З ідыш. Мн., 1961;
- Райніс Я. Ветрык, вей. З латыскай мовы. Мн., 1965;
- Мальцінскі Х. Вясёлыя вароты. З ідыш. Мн., 1972;
- Лёрка Гарсія Ф. Блакітны звон Гранады. Мн., 1975;
- Ясенін С. Выбранае. З рускай мовы. З А. Куляшовым. Мн., 1976;
- Лучук У. Возера бульдозера. З украінскай мовы. Мн., 1978;
- Паптонеў С. Беларусь — белая балада. З балгарскай мовы. Мн., 1979;
- Вазьнясенскі А. Небам адзіным. З рускай мовы. Мн., 1980;
- Драч І. Мелодыя каліны. З украінскай мовы. Мн, 1981;
- Містраль Г. Ветраліст. З іспанскай мовы. Мн., 1984;
- Бурсаў У. Слон купіў веласіпед. З рускай мовы. Мн., 1984;
- Шэрман К. Дождж у Каралішчавічах. Мн., 1984;
- Кахаць — гэта значыць… Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
- Слова пра паход Ігаравы. Пераклад. Мн., 1986;
- Беларусь — маё слова і песня. Паэты свету пра Беларусь. Мн., 1988;
- Слова пра паход Ігаравы. Пераклад. ЗША, 1988;
- Шэрман К. Сны. З іспанскай мовы. Мн., 1989;
- Шагал М. Паэзія. З ідыш. Мн., 1989;
- Амар Хаям. Рубаі. З дарыфарсі-кабулі. Мн., 1989;
- Пастэрнак Б. Гарэла свечка. Выбраныя творы. З рускай мовы. Мн., 1990;
- Сэсар Вальеха. Чорныя геральды. З іспанскай мовы. Мн., 1993;
- Беларусь мяне збеларушвае. Словы любові. Паэты свету пра Беларусь. Мн., 1993;
- Ганад Чарказян. Шамдзін. З курдскай мовы. Мн., 1998;
- Крыстофер Леандоэр. Вершы для Эльзы. Са шведскай мовы. Мн., 1999;
- Ганад Чарказян. Чаргаві. З курдскай мовы. Мн., 2001;
- Ян Павал ІІ. Рымскі трыпціх. З польскай мовы. Мн., 2003;
- Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня. З чачэнскай мовы. Вільня, 2005;
- Ганад Чарказян. Зорная глыбіня. З курдскай мовы. Мн., 2005;
- Гуканне паэзіі Усходу. З кітайскай, японскай, карэйскай, в’етнамскай моў. Мн., 2007.
Творы Рыгора Барадуліна, перакладзеныя на расейскую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аист на крыше: Стихи. М., 1966;
- Избранная лирика. М., 1969;
- Раскидач: Весёлые стихи. Мн., 1969;
- Баллада Брестской крепости. Мн., 1975;
- Небо твоих очей: Стихи и поэма. М., 1976;
- Озеро у горизонта: Стихи. М., 1979;
- Праздник пчелы. М., 1980;
- Поэма признания: Стихи и поэмы. Мн., 1982;
- Каждый четвёртый. Стихи. М., 1984;
- Избранное: Стихотворения. Поэмы. 1955—1983. М., 1985;
- Кошки в лукошке: Весёлые стихи и сказки. Мн., 1985;
- Белая яблоня грома: Стихи. М., 1989.
Творы Рыгора Барадуліна, перакладзеныя на іншыя мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Siena laiks. На латыскай мове. Rīga, 1967;
- Kas jōehobu naigutab? На эстонскай мове. Tallinn, 1976;
- Свято бджоли. На ўкраінскай мове. Київ, 1978;
- Gandras ant stogo. На летувіскай мове. Vilnius, 1981;
- Mein Vaterland. На нямецкай мове. München, 1983;[8]
- Small Anthology of the Poetry by Ryhor Baradulin/Transl. G. Wallace, V. Rich, W. May, P. Tempest. New York, 1984;
- Ei buey negro de mis cuitas… На гішпанскай мове. Мн., 1985;
- Święto pszczoły. На польскай мове. Łódź, 1986;
- Valoda. На латыскай мове. Rīga, 1987;
- Järv silmapiiril. На эстонскай мове. Tallinn, 1988;
- Трофейная тръба: Лірыка. На баўгарскай мове. София, 1988;
- Ситораи дидор. На таджыцкай мове. Душанбе, 1989;
- Kiedy witają się dusze. Annus Albaruthenicus. Год беларускі 2005, рэд. С. Яновіч. Крынкі, 2005, с. 315—330. Пераклад на польскую мову Ч. Сенюха. Лісты 1-22;
- Gdy witają się dusze. Poezija i proza. З Васілём Быкавым. На польскай мове. Пераклад Ч. Сенюха. Лісты 1-22;
- Žit! На чэскай мове. Пераклад Ф. Сокалавай. Прадмова Вацлава Гавэла. Praha, 2006;
- 祈りの風 (Малітва ветру). На японскай мове. Пераклад Кашына Гоў. Якагама, 2007.
Эпісталярый
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лісты да Васіля Быкава. У кн.: Дажыць да зялёнай травы… Львоў, 2008;
- Паслаў бы табе душу… Ліставанне Рыгора Барадуліна з мамай (1954—1971). Мн., 2009.
Навукова-папулярныя выданьні Рыгора Барадуліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Мн., 2013.
Сьпіс моваў, на якія перакладзеныя творы Рыгора Барадуліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азэрбайджанская мова;
- Ангельская мова;
- Армянская мова;
- Асэтынская мова;
- Баўгарская мова;
- Вугорская мова;
- Гіндзі;
- Гішпанская мова;
- Грузінская мова;
- Ідыш;
- Казаская мова;
- Канада;
- Карацінская мова;
- Кыргыская мова;
- Латыская мова;
- Летувіская мова;
- Малдаўская мова;
- Мангольская мова;
- Нямецкая мова;
- Польская мова;
- Расейская мова;
- Румынская мова;
- Славацкая мова;
- Славенская мова;
- Таджыцкая мова;
- Тамільская мова;
- Татарская мова;
- Туркмэнская мова;
- Удмурцкая мова;
- Узбэцкая мова;
- Украінская мова;
- Француская мова;
- Харвацкая мова;
- Цыганская мова;
- Чуваская мова;
- Чэская мова;
- Эстонская мова;
- Японская мова.[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бородулин Рыгор Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Наша Ніва (2 сакавіка 2014). Праверана 2 сакавіка 2014 г.
- ^ Тысячы чалавек прыйшлі развітацца з Рыгорам Барадуліным
- ^ Іна Студзінская (4 сакавіка 2014) Беларусь разьвіталася з апошнім тытанам. Радыё Свабода. Праверана 4 сакавіка 2014 г.
- ^ а б в г д е ё ж з Л. М. Гарэлік. Барадулін Рыгор Іванавіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 73—75
- ^ Глеб Лабадзенка. На 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі Караткевічу 296 правак // Зьвязда : газэта. — 26 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Пералік узнагароджаных на афіцыйным сайце Прэзідэнта Латвіі
- ^ Ferdinand Neureiter Weißrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur. — München: Verlag Otto Sagner, 1983. — С. 206—208. — 230 с. — (Slavistiche Beiträge). — ISBN 3-87690-252-5 (ням.)
- ^ Станам на 2013 год. Ксты: — Рыгор Барадулін. — 4-е дапоўн. выд. — Мн.: Рым.-Катал. парафія св. Сымона і св. Алены, 2013. — 528 с, [8] л. іл. ISBN 978-985-6652-50-2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. — Мн., 1992. — Т. 1. — С. 210—235
- Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Л. М. Гарэлік. Барадулін Рыгор Іванавіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. С. 73—75
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна
- Творы Рыгора Барадуліна на сайце «Беларуская Палічка»
- Творы Рыгора Барадуліна на сайце kamunikat.org
- Творы Рыгора Барадуліна на сайце «Родныя вобразы»
- Рыгор Барадулін чытае свае вершы
- Гэта мы. Паэт Рыгор Барадулін на YouTube
- Бар «У Алега». Рыгор Барадулін на YouTube
- Сустрэчы на філфаку. Рыгор Барадулін на YouTube
- Эпоха Барадуліна. Дакумэнтальная стужка на YouTube
- «Як па сухому » Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна на YouTube
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Пахаваныя ў Віцебскай вобласьці
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя ордэнам Трох зорак
- Народныя паэты Беларусі
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу БССР
- Беларускія літаратары
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Афіцэры ордэна Трох Зорак
- Нарадзіліся ва Ўшацкім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту