Антыкамунізм
Ідэалёгіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
Антыкамуні́зм — сукупнасьць ідэалёгіяў і палітычных дактрынаў, накіраваная супраць камуністычных ідэяў, палітычных арганізацыяў і камуністычных аднапартыйных рэжымаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найболей уплывовым і актуальным для сусьветнай палітыкі антыкамунізм быў у пэрыяд пасьля 1917. Ён зьяўляўся цэнтральным, сыстэмаўтваральным элемэнтам ідэалёгіі й практыкі расейскага «белага руху», нацысцкай Нямеччыны, «Заходняга блёку» ў эпоху «Халоднай вайны». У гэты пэрыяд камуністычная ідэалёгія асацыявалася перш за ўсё з адной са звышдзяржаваў — СССР (хоць далёка ня ўсе марксысты й камуністы сьвету падтрымлівалі сучасную ім ідэалёгію Савецкага Саюза), а антыкамунізм, адпаведна, з антысаветызмам. Пасярод заходняга блёка часоў Зімнай вайны жорсткі антыкамунізм супрацьстаяў, у сваю чаргу, сілам, якія лічылі магчымымі мірнае суіснаваньне з сацыялістычнымі дзяржавамі і канвэргенцыю сыстэм. Буйнымі ідэолягамі антыкамунізму ў 1980-я гады былі Рональд Рэйган (глядзіце таксама дактрына Рэйгана) і Маргарэт Тэтчер.
Сярод кірункаў, якія прытрымліваліся антыкамуністычнай ідэалёгіі, былі анархізм, фашызм, нацыяналізм розных краін і напрамкаў (кітайскі Гаміньдан, рэжым Франсіска Франка), традыцыйны аўтарытарны кансэрватызм і манархізм, лібэралізм, ідэалёгія шматлікіх рэлігіяў (у тым ліку Каталіцкай царквы, а таксама ісламскі фундамэнталізм). Часам гэтыя ўплывы спалучаліся (напрыклад, у рыторыцы Рэйгана аб’ядноўвалася лібэральная ідэалёгія з па-хрысьціянску кансэрватыўнай).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя «Ахвяры камунізму» (анг.)
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |