Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы
Выгляд
Літарату́рная прэ́мія імя́ Я́нкі Купа́лы — форма дзяржаўнага заахвочваньня стварэньня высокамастацкіх паэтычных і драматургічных твораў на беларускай мове.
Прысуджаецца за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменьніка Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне.
Заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР у 1957 годзе. У 1959 годзе ўстаноўленыя дзьве літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы. У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР (з 1991 году — Рэспублікі Беларусь) імя Янкі Купалы[1].
---- | |||||||||||||||||||||||||||||
Год прысуджэньня | Ляўрэат | За якія творы прысуджана прэмія | |||||||||||||||||||||||||||
1959 | Пімен Панчанка | паэма «Патрыятычная песьня» | |||||||||||||||||||||||||||
1959 | Максім Танк | зборнік вершаў «Сьлед бліскавіцы» [2] | |||||||||||||||||||||||||||
1962 | Уладзімер Дубоўка | кніга паэзіі «Палеская рапсодыя»[3] | |||||||||||||||||||||||||||
1962 | Андрэй Макаёнак | камэдыя «Лявоніха на арбіце» | |||||||||||||||||||||||||||
1963 | Мікола Аўрамчык | зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў» [4] | |||||||||||||||||||||||||||
1964 | Анатоль Вялюгін | паэма «Вецер з Волгі» | |||||||||||||||||||||||||||
1964 | Сяргей Дзяргай | зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі» | |||||||||||||||||||||||||||
1964 | Кастусь Кірэенка | кніга «Смага» | |||||||||||||||||||||||||||
1966 | Максім Танк | зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы» [5] | |||||||||||||||||||||||||||
1968 | Пімен Панчанка | зборнік вершаў «Пры сьвятле маланак» | |||||||||||||||||||||||||||
1968 | Аляксей Пысін | кніга паэзіі «Твае далоні» | |||||||||||||||||||||||||||
1969 | Пятрусь Броўка | паэма «Заўсёды з Леніным», кніга вершаў «Між чырвоных рабін»[6] | |||||||||||||||||||||||||||
1970 | Аркадзь Куляшоў | пераклады паэзіі М. Лермантава, паэмаў «Энеіда» І. Катлярэўскага, «Сьпеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла | |||||||||||||||||||||||||||
1972 | Кастусь Кірэенка | «Кніга ста песень» | |||||||||||||||||||||||||||
1974 | Кандрат Крапіва | камэдыя «Брама неўміручасьці» | |||||||||||||||||||||||||||
1976 | Рыгор Барадулін | зборнік вершаў «Рум» і кніга перакладаў выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» | |||||||||||||||||||||||||||
1976 | Янка Сіпакоў | кніга паэзіі «Веча славянскіх балад» | |||||||||||||||||||||||||||
1980 | Генадзь Бураўкін | кніга вершаў «Варта вернасьці» [7] | |||||||||||||||||||||||||||
1980 | Ніл Гілевіч | кніга паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкая дзейнасьць[8] | |||||||||||||||||||||||||||
1982 | Васіль Зуёнак | паэма «Маўчаньне травы» | |||||||||||||||||||||||||||
1982 | Язэп Семяжон | пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песьня пра зубра» | |||||||||||||||||||||||||||
1984 | Данута Бічэль-Загнетава | зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож» [9] | |||||||||||||||||||||||||||
1984 | Пятрусь Макаль | кніга паэзіі «Смак яблыка» | |||||||||||||||||||||||||||
1986 | Яўгенія Янішчыц | кніга лірыкі «Пара любові і жалю» [10] | |||||||||||||||||||||||||||
1988 | Міхась Стральцоў | кніга вершаў «Мой сьвеце ясны» | |||||||||||||||||||||||||||
1990 | Алесь Разанаў | кніга паэзіі «Вастрыё стралы» | |||||||||||||||||||||||||||
1992 | Сяргей Законьнікаў | кніга паэзіі «Чорная быль» | |||||||||||||||||||||||||||
1992 | Алесь Звонак | кніга паэзіі «Сьветлацені» | |||||||||||||||||||||||||||
1994 | Раіса Баравікова | кніга паэзіі «Люстэрка для самотнай» | |||||||||||||||||||||||||||
1998 | Мікола Мятліцкі | кніга вершаў «Бабчын: Кніга жыцьця» | |||||||||||||||||||||||||||
1998 | Уладзімер Някляеў | кніга вершаў і паэмаў «Прошча» [11] | |||||||||||||||||||||||||||
2000 | Уладзімер Скарынкін | пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камэдыя» | |||||||||||||||||||||||||||
---- |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Янка Купала:асоба і творчасьць // Архівы Беларусі
- ^ Максім Танк
- ^ Уладзімер Дубоўка:хроніка жыцьця
- ^ Мікола Аўрамчык
- ^ Максім Танк
- ^ Біяграфія Пятруся Броўкі
- ^ Генадзь Бураўкін: Самая дарагая ўзнагарода
- ^ Ніл Гілевіч(недаступная спасылка)
- ^ Данута Бічэль // Наша вера
- ^ Яўгенія Янішчыц: зборнікі(недаступная спасылка)
- ^ Валярына Кустава — пра пяць любімых кніг Уладзімера Някляева // Радыё Свабода
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэаты прэміі імя Янкі Купалы. Буклет // Складальнік Давідоўская Л. — Менск, Літаратурны музэй Янкі Купалы, 2000. — 16 с.