Азэрбайджанская мова
Азэрбайджанская мова | |
Azərbaycan dili, Azərbaycanca, Azəri dili, Azəricə, آذربایجان دیلی ,آذربایجانجا ,آذری دیلی ,آذریجه, Азәрбајҹан дили | |
Ужываецца ў | Азэрбайджане, Іране, Турэччыне, Грузіі, Расеі, Аўганістане, Іраку, Туркмэністане, Сырыі[1] |
---|---|
Рэгіён | Закаўказьзе, Іранскі Азэрбайджан, Блізкі Ўсход |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Алтайская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Азэрбайджане, Дагестане (Расея) |
Рэгулюецца | Нацыянальнай акадэміяй навук Азэрбайджану |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, пэрсыдзкае пісьмо[d], кірыліца і арабскі альфабэт |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | az |
ISO 639-2(Б) | aze |
ISO 639-2(Т) | aze |
ISO 639-3 | aze |
SIL | — |
Азэрбайджа́нская мова (саманазва: Azərbaycanca, Azərbaycan dili і г.д., вымаўл. [ɑzærbɑjdʒɑn dili]) — адна зь цюрскіх моваў; належыць да агускай групы ў складзе цюрскіх моваў. Распаўсюджаная ў асноўным у Азэрбайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турэччыне. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 23 млн чал.[3] Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казаскі — па назьве гораду Казах на захадзе Азэрбайджану, карабаскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-каскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадзкі і інш.).
У фанэтыцы для азэрбайджанскай мовы, у адрозьненьне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная прыдыхальнае вымаўленьне выбухных глухіх зычных на пачатку і канцы слова, паляталізаванае вымаўленьне вэлярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Сярод асаблівасьцяў граматыкі — наяўнасьць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзьнікненьне проціпастаўленьня сучаснасьці і цяперашне-будучага часу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Азэрбайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стагодзьдзяў. Эпас на азэрбайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст.
Літаратурная традыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура на азэрбайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасьля далучэньня Паўночнага Азэрбайджану да Расеі) – на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У пэрыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 годзе газэты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 году апісваецца як мова данацыянальнага пэрыяду (на ёй напісаныя творы клясыкаў азэрбайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 году — як мова нацыянальнага пэрыяду; яна склалася ў творах М.Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамэдкулізадэ. Да канчатковага далучэньня ўсходняй часткі Каўказу да Расейскай імпэрыі азэрбайджанская мова (называная расейцамі «татарскай», напрыклад у М. Ю. Лермантава і А. А. Марлінскага) была мовай міжнацыянальных зносінаў і пасьля захоўвала гэтую функцыю ў Паўднёвым Дагестане.
Пачынаючы зь сярэдзіны 19 ст. азэрбайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школаў у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадох. Да 1929 году пісьмовасьць на азэрбайджанскай мове існавала на арабскай, у 1929—1940 гадах на лацінскай аснове, з 1940 году — на аснове кірылічнай графікі. Азэрбайджанцы Ірану дагэтуль захоўваюць пісьмовасьць на пэрсыдзкай аснове, якая ў сваю чаргу паходзіць ад арабскай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Ethnologue.
- ^ Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію азэрбайджанскай мовай |
Азэрбайджанская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў