Віетнамская мова
| Віетнамская мова | |
| tiếng Việt | |
![]() | |
| Ужываецца ў | |
|---|---|
| Рэгіён | Jianping County[d], Віетнам, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён[d] і Шаньсі |
| Колькасьць карыстальнікаў | |
| Клясыфікацыя | Аўстраазіяцкая сям'я
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Віетнаме |
| Дапаможная мова ў | Чэхіі[4] |
| Статус: | 1 дзяржаўная[d][3] |
| Пісьмо | віетнамскі альфабэт[d], Vietnamese Braille[d], chữ Nôm[d] і лацінскае пісьмо |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | vi |
| ISO 639-2(Б) | vie |
| ISO 639-2(Т) | vie |
| ISO 639-3 | vie |
Віетна́мская мова (саманазва: tiếng Việt, вымаўл. [tĭəŋ vìəˀt]~[tǐəŋ jìək][a]) — афіцыйная мова Віетнаму, нацыянальная мова віетаў ды каля 3 млн прадстаўнікоў віецкае дыяспары. У якасьці першай або другой мовы таксама мае ўжытак серад іншых народаў Віетнаму. Колькасьць носьбітаў — каля 75 млн чал.[5]
У лінгвістычным дачыненьні — адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і моваў, зьяўляючыся найбуйнейшай аўстраазіяцкай мовай паводле колькасьці носьбітаў. Віетнамская лексыка мае значныя плясты запазычваньняў зь няроднаснай кітайскай мовы (паводле некаторых падлікаў — да 60% ад лексычнага складу), гістарычны кітайскі ўплыў таксама спрычыніўся да пэрыяду выкарыстаньня ў мове адаптаванага варыянту кітайскіх герогліфаў, вядомага як т’ы-ном. У выніку францускай калянізацыі віетнамцамі быў успрыняты лацінскі альфабэт, які палёг у аснову сучаснай віетнамскай пісьмовасьці. Цяперашні віетнамскі альфабэт (куокнгы) мае шэраг літараў з дыякрытычнымі знакамі, якія пазначаюць тоны, а таксама некаторыя адметныя гукі.
Лінгвагеаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляючыся афіцыйнай мовай Віетнаму, віетнамская мова распаўсюджаная па ўсёй краіне серад віетнамцаў і нацыянальных меншасьцяў. Некалкьі тысячаў носьбітаў пражываюць у памежных зь Віетнамам раёнах Кітаю. Мова зьяўляецца пашыранай серад супольнасьцяў віетнамскае дыяспары. Так, на віетнамскай мове размаўляе каля 1 млн жыхароў ЗША; мова ёсьць сёмай паводле распаўсюджанасьці ў краіне[6]. Мова займае сёмае месца паводле распаўсюджанасьці ў Аўстраліі[7].
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ХІХ ст. было выяўлена ўваходжаньне віетнамскае мовы ў мон-кхмэрскую галіну аўстраазіяцкай моўнай сям’і, у якую, акрамя віетнамскай, уваходзіць кхмэрская мова, а таксама вялікая колькасьць малаколькасных пляменных моваў Індакітаю. Пазьней была даведзена шчыльнейшая роднасьць віетнамскай мовы з моваю мыонг, што такім чынам стала падставай для вылучэньня віет-мыонскай групы ў складзе мон-кхмэрскай галіны аўстраазіяцкіх моваў. З пашырэньнем колькасьці дасьледаваньняў і атрыманьня новых зьвестак было ўсталявана, што ў віет-мыонскую групу ўваходзяць іншыя, драбнейшыя мовы. У сувязі з гэтым віет-мыонская група была пераназваная ў віецкую, а прыметнік віет-мыонскія стаў адносіцца толькі да віетнамскай ды мыонскай, такім чынам у складзе віецкай групы стала вылучацца віет-мыонская падгрупа. У гэтую падгрупу, апрача ўласна віетнамскай ды мыонскай, уваходзіць і нгуонская мова, распаўсюджаная ў цэнтральным Віетнаме. Тэрмін віецкая група ня варта блытаць з народам віетаў (які размаўляе на віетнамскай) з прычыны таго, што ў склад віецкай групы моваў уваходзяць мовы, на якіх размаўляюць іншыя этнасы.
- Прыклад адной зь віетнамскіх фразаў пісьмовасьцю т’ы-ном. Зялёным вылучаныя герогліфы, што пазначаюць кітайскія запазычаньні.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 году засьведчыў у краіне наяўнасьць 482 асобаў, нацыянальнасьць якіх вызначаная як віетнамцы[8], 463 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасьці ў якасьці роднай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Апошні варыянт — у паўднёвых дыялектах.
- ↑ ScriptSource - China
- ↑ ScriptSource - Viet Nam
- 1 2 3 Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
- ↑ zpravy.idnes.cz. Česko má nové oficiální národnostní menšiny. Vietnamce a Bělorusy.
- ↑ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
- ↑ Detailed List of Languages Spoken at Home for the Population 5 Years and Over by State: 2000 (анг.). Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 лютага 2014 г.
- ↑ 2071.0 - Reflecting a Nation: Stories from the 2011 Census, 2012–2013.
- ↑ Национальный состав населения Республики Беларусь (рас.). Белстат (2020).
| Вікіпэдыя мае вэрсію віетнамскай мовай |
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
