Ганад Чарказян
Ганад Чарказян | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Торнэ Бадр |
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1946 (78 гадоў) Ерасхаўн |
Памёр | 7 лістапада 2021[1] (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | будаўнік, паэт |
Мовы | курдзкая, армянская, расейская |
Дэбют | 1963, «Пионер» (Ерэван) |
Узнагароды |
Гана́д Бадры́евіч Чарказя́н (псэўданім: Торнэ Бадр; 18 кастрычніка 1946, вёска Ерасхаўн(hy), Акцембяранскі раён(hy), Армянская ССР) — беларускі паэт курдзкага паходжаньня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 кастрычніка 1946 году ў в. Ерасхаўн Акцембяранскага раёну Армянскай ССР. Паводле нацыянальнасьці курд-езыд[2].
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы навучаўся ў тэхнічнай вучэльні № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў месьце Туапсэ Краснадарскага краю РСФСР (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафэсійна-тэхнічнай вучэльні № 27 у месьце Эчміядзін Армянскай ССР (1971—1973).
З 1973 году жыве і працуе ў Менску. Працаваў старшым тэхнікам у Беларускім дарожным навукова-дасьледчым інстытуце, інжынэрам-сьметчыкам рамонтна-будаўнічае ўправы № 10, начальнікам участку рамонтна-будаўнічае ўправы № 15.
Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-пэдагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1984). З чэрвеню 1982 году — інжынэр-тэхноляг менскага ўчастку Слонімскай фабрыкі «Гасьцінічная мэбля». Цяпер працуе дырэктарам фірмы «ТСТ».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піша на армянскай, курдзкай, расейскай, беларускай мовах[3]. Першы верш апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе «Пионер» (Ерэван). У беларускім друку выступае з 1977 году.
У перакладзе на беларускую і расейскую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (1980, з армянскай), «Цвет доброты» (1986, з курдзкай), «Пространство и время» (1990, з курдзкай), «Плач» (1994, з курдзкай), «Караваны гор» (1996, з курдзкай), «Чаргаві» (2001, з курдзкай), «Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Зорная глыбіня» (2005, з курдзкай), «Мелодия разлуки» (2006), кнігі прозы «Шамдзін» (1998, з курдзкай), «Камни печали» (1999), «Пад адным небам» (2008), «Белая вежа» (2010), «Чатыры крокі» (2010, з курдзкай), «Берег мечты» (2015)[4]; раманы «Опередить смерть» (2005), «Горький запах полыни» (2012) і інш; кнігі для дзяцей «Казкі дзеда Ганада» (1996), «Пумпур у калясцы» (2004, з курдзкай), «Талисман» (2013)[5], «Чык-Чырыка і Мурлыка» (2016)[6].
Сярод перакладчыкаў Ганада Чарказяна — Валянцін Тарас, Рыгор Барадулін, Ала Канапелька, Казімер Камейша[2], Мікола Мятліцкі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://budzma.org/news/pamyer-belaruski-paet-ganad-charkazyan.html
- ^ а б Ганад Чарказян Стихи.ру Праверана 14 ліпеня 2016 г.
- ^ Беларускі курд Ганад Чарказян: «Беларусам пашанцавала зь незалежнасьцю, маім землякам — не»
- ^ Библиографическая запись 1Н//528622(039) 1Н//528621(039) (рас.) Электронный каталог. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
- ^ Ганад Чарказян. Чаргаві Созвучие. Литература и публицистика стран Содружества Праверана 14 ліпеня 2016 г.
- ^ Запрос a001a="BY-NLB-ar2261284" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
- ^ В Беларуси опубликован сборник поэзии Махтумкули на белорусском языке (рас.) Новости. Амбасада Беларусі ў Туркмэністане. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганад Бадрыевіч Чарказян // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.