Армянская мова
| Армянская | |
| Հայերէն | |
| Ужываецца ў | Армэніі, Расеі, Францыі, Іране ды іншых краінах сьвету |
|---|---|
| Рэгіён | Каўказ |
| Колькасьць карыстальнікаў | 9 мільёнаў |
| Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Армэніі Нагорны Карабах |
| Рэгулюецца | — |
| Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
| Пісьмо | армянскае пісьмо[d] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | hy |
| ISO 639-2(Б) | arm |
| ISO 639-2(Т) | hye |
| ISO 639-3 | hye |
| SIL | ARM |
Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў. Аўтахтонная мова Закаўказьзя ды Малой Азіі. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам у 405—406 гадох. Да гэтага тэксты на армянскай мове запісваліся, верагодна, грэцкім ды арамейскім пісьмом. Шэраг твораў антычнай літаратуры дайшоў да нас толькі ў перакладзе на армянскую; акрамя таго лічыцца, што пераклады на старажытнаармянскую мову зьяўляюцца самымі блізкімі да арыгіналу паводле зьместу. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.
У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды:
- старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў V стагодзьдзі да XI стагодзьдзя; назва мовы старажытных пісьмовых помнікаў — грабар)
- сярэдні (XII—XVI стагодзьдзі), напачатку XVI стагодзьдзя Акоп Мэгапарт пачаў друкаваць першыя кнігі на армянскай мове.
- новы (з XVII стагодзьдзя).
Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт (ашхарабар) заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране, краінах былога СССР. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў турэцкай Армэніі, армянскіх дыяспарах у розных краінах Эўропы ды Амэрыкі.
У фанэтыцы вылучаюць 6 галосных ды 30 зычных гукаў. На працягу свайго разьвіцьця армянская мова страціла характарыстыку працягласьці галосных гукаў. Зычныя маюць тры шэрагі: звонкія, глухія і з прыдыханьнем.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію армянскай мовай |
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |