Зэлімхан Яндарбіеў
| Зэлімхан Яндарбіеў | |
| па-чачэнску: ЙандарбигӀеран Іабдул-Муслиман Зелимха | |
2000 г. | |
| | |
|---|---|
| 21 красавіка 1996 — 12 лютага 1997 | |
| Папярэднік | Джахар Дудаеў |
| Наступнік | Аслан Масхадаў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 12 верасьня 1952 |
| Памёр | 13 лютага 2004 |
| Партыя | Вайнаская дэмакратычная партыя |
| Адукацыя | Чачэна-Інгускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981) |
| Сужэнец | Маліка Яндарбіева |
| Дзеці | 2 сыны, 3 дачкі |
| Род | Келой |
Зэлімха́н Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў (па-чачэнску: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха) — чачэнскі паэт, драматург пісьменьнік і палітык. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе Закончыў вучобу ў Чачэна-інгускім дзяржаўным унівэрсітэце. У траўні 1990 году стварыў грамаду — вайнаская дэмакратычная грамада, якая павінна была садзейнічаць стварэньню чачэнаінгускай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасьля сьмерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзыдэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расеяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Аўганістане. Пасьля зьвяржэньня ўлады талібаў у Аўганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 году, калі яго забілі расейскія службоўцы праз падрыў яго аўтамабіля[1].
Напісаў верш «Сумленьне» на сьмерць Васіля Быкава[2]. Аўтар верша «Беларус», прысьвечаны Зянону Пазьняку[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зелімха Яндарбі. Сэрца майго сьвятыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. 148 с.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У Катары забіты Зэлімхан Яндарбіеў // Радыё «Свабода», 13 лютага 2004 г. Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ↑ Творы, прысьвечаныя Васілю Быкаву // bykau.info Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ↑ Зелімха Яндарбі. Сэрца майго сьвятыня./ пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas»? 2005. — с.102-103
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |