Канадзкая мова
Канадзкая мова | |
ಕನ್ನಡ | |
Арэал мовы канада ў Індастане[1] | |
Ужываецца ў | Індыя |
---|---|
Рэгіён | Карнатака |
Колькасьць карыстальнікаў | 38 000 000 |
Клясыфікацыя | Дравідыйская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | штаце Карнатака |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | канадзкае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kn |
ISO 639-2(Б) | kan |
ISO 639-2(Т) | kan |
ISO 639-3 | kan |
Ка́надзкая мова[3] (трансьл. ка́нада) — мова народу канада, на якой размаўляюць пераважна ў штаце Карнатака ды некаторых іншых штатах Індыі.
Колькасьць носьбітаў — каля 38 мільёнаў[4], што робіць мову адной з 40 найбольш распаўсюджаных у сьвеце. Мае афіцыйны статус у штаце Карнатака[5], а таксама прызнаная індыйскім урадам адной з клясычных моваў[6][7][8]. У генэтычным дачыненьні ўяўляе сабою адну з моваў дравідыйскае сям’і моваў, уваходзячы ў склад клястэру канада-бадага тамільска-канадзкае групы[9] паўднёвадравідыйскае галіны.
Для запісу выкарыстоўваецца ўласны альфабэт, які разьвіўся з альфабэту кадамба. Мова канада ўваходзіць у г.зв. вялікую дравідыйскую чацьверку — разам з блізкароднаснымі тамільскай мовай і мовамі тэлугу й малаялам складае большасьць ад носьбітаў усіх дравідыйскіх моваў, хоць агульная колькасьць усіх моваў дравідыйскае сям’і налічвае прынамсі ня менш за 60 асобных моваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле дасьледніка Сэнфарда Стывэра, гісторыя мовы канада ўмоўна можа быць падзеленая на тры пэрыяды: старажытная канада (450—1200), сярэдняя канада (1200—1700) і сучасная канада (ад 1700)[10]. На стажытнай канадзе напісаныя многія помнікі джайнісцкай літаратуры. Пасьля заваяваньня тэрыторыі цяперашняга штату Карнатака Вялікабрытаніяй разьвіцьцё канады на пэўны час спынілася. У XIX стагодзьдзі была распрацаваная новаканадзкая мова на аснове арыгінальнае графікі і размоўных дыялектаў.
Значны ўплыў на мову аказаў санскрыт, заўважны таксама сьлед іншых моваў, сярод якіх пракрыт і палі. Паводле дасьледнікаў Бгадрыраджу Крышнамурці і Каміла Звэлебіла, канада і тамільская мова вылучыліся ў асобныя з прота-таміла-канадзкай падгрупы прыкладна ў VIII—VI стагодзьдзях да н. э.[11][12][13].
Дыялекталёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць 4 групы гаворак — паўднёвая, мангалорская, паўночная і паўночна-ўсходняя. Існуюць дробныя гаворкі (сацыялекты), характэрныя для прадстаўнікоў пэўных кастаў і сацыяльных плястоў (напрыклад, гавіканада — сацыялект канадзкіх брагманаў).
Пісьмо
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мове канада выкарыстоўваюцца 49 фанэмічных літараў, што падзяляюцца на тры групы:
- сварагалу (галосныя — трынаццаць літараў);
- в’янджанагалу (зычныя — трыццаць чатыры літары);
- ёгаваахакагалу (дзьве літары: анусвара па-канадзку: ಂ і вісарга па-канадзку: ಃ, нясуць функцыі дыякрытычных знакаў і запазычаныя непасрэдна з старажытнаіндыйскае пісьмовасьці брагмі).
Пісьмовасьць створаная паводле старажытнаіндыйскай пісьмовасьці брагмі. Аднак колькасьць пісьмовых сымбаляў значна большая за 49 літараў, паколькі розныя сымбалі могуць камбінавацца ў лігатуры. На ўзор пісьмовасьці брагмі, а таксама практычна ўсіх традыцыйных пісьмовасьцяў Індыі, пісьмо заснавае на сылябічным прынцыпе, кожны знак пазначае спалучэньне тыпу CV (дзе C і V — любы зычны й любы галосны адпаведна).
Марфалёгія, сынтаксіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канадзе прыняты парадак словаў дзейнік-дапаўненьне-выказьнік, як і ва ўсіх дравідыйскіх мовах.
Канада — словазьменная мова з трыма родамі (мужчынскі, жаночы і ніякі) і двума лікамі (адзіночны і множны). Словы зьмяняюцца па родах, ліках і склонах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.columbia.edu/itc/mealac/pritchett/00maplinks/overview/languages/himal1992max.jpg
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Джон Стывэнс. Дынастыя Чалук'я (канадзкая мова, канадзкае пісьмо) // Даведнік «Кінэшма», 24 студзеня 2021 г. Праверана 2 сьнежня 2022 г.
- ^ Census 2001: Talen per staat (анг.). Censusindia.gov.in. Праверана 2013-02-12 г.
- ^ The Karnataka Official Language Act (анг.) (PDF) Official website of Department of Parliamentary Affairs and Legislation. Government of Karnataka. Праверана 29 June 2007 г.
- ^ Declaration of Telugu and Kannada as classical languages (анг.) Press Information Bureau. Ministry of Culture, Government of India (31 October 2008). Праверана 17 February 2013 г.
- ^ Kuiper (2011), p.74
- ^ Telugu, Kannada get classical tag (анг.) // The Times of India, 1 November 2008 г.
- ^ Shapiro and Schiffman (1981), pp. 95–96
- ^ Steever, S.B. (1998), p. 129
- ^ Zvelebil (1973), p.4 (Introductory)
- ^ Classical Kannada, Antiquity of Kannada (анг.) Centre for classical Kannada. Central Institute for Indian Languages. Праверана 2011-08-28 г.
- ^ Zvelebil in Kloss and McConnell (1978), p240
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kuiper, Kathleen, ed. (2011). «Dravidian Studies: Kannada». Understanding India-The Culture of India. New York: Britannica educational Printing. ISBN 978-1-61530-203-1
- Steever, S. B. (1998). «Kannada». In Steever, S. B. (ed.). The Dravidian Languages (Routledge Language Family Descriptions). London: Routledge. Pp. 436. pp. 129—157. ISBN 0-415-10023-2
- Zvelebil, Kamil (1973) [1973]. Smile of Murugan: On Tamil Literature of South India. Leiden, Netherlands: BRILL. ISBN 90-04-03591-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію мовай канада |
- Омніглёт (анг.)
- Вывучэньне канады (анг.)