Ушацкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ушацкі раён
Coat of Arms of Ušačy, Belarus.png
Flag of Ušačy and Ušačy Rajon.png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раёны Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ушачы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Уладзімер Аўдошка
Насельніцтва (2018) 13 236[1]
Шчыльнасьць 9 чал./км²
Плошча 1489,38[2] км² (16-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 239 м
 169 м[3]
 127 м
Месцазнаходжаньне Ушацкага раёну
Ушацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-58
Паштовыя індэксы 211 4хх, 211 5хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 13 236 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вядомыя сьляды прысутнасьці чалавека на тэрыторыі Ўшаччыны датуюцца 9—5 тыс. да н. э. Напрацягу IV ст. да н. э. — III ст. н. э. каля вёскі Кублічы існавала гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры. Тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Увайшла ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1919 годзе праз тэрыторыю раёну праходзіла лінія фронту савецка-польскай вайны. 14 траўня 1920 году Ўшачы перайшлі пад уладу Саветаў. Тэрыторыя раёну (Ушацкая воласьць) уключаная ў склад БССР у сакавіку 1923 году[4]. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта[5] зацьверджаны сьцяг раёну.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 259 населеных пунктаў, у тым ліку гарадзкі пасёлак Ушачы — цэнтар раёну, 7 сельскіх саветаў: Велікадолецкі, Вяркудзкі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну складае 1,5 тыс. км²[6] (16-е месца ў вобласьці). Па колькасьці азёраў Ушацкі раён займае адно зь вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца больш за 200 азёраў, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёну. Асабліва выдзяляюцца Ўшацкія азёры. Сярод іншых азёр — Доўжына, Вечальле, Ваўчо, Плесна, Астравіта, Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Белае, Краснае.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 970 чалавек[7] (перапіс); 2016 год — 13 805 чалавек[8]; 2017 год — 13 463 чалавекі[9]; 2018 год — 13 236 чалавек[1]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2003. — 638, [1] с. ISBN 985-6302-43-9. C. 9
  5. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  6. ^ Общие сведения — Ушачский районный исполнительный комитет(рас.)
  7. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Паводле кнігі Памяць. Ушацкі раён. Мн. 2003. с.635., нарадзіўся ў в. Чарапоўшчына
  11. ^ Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна Прыдзьвінскі край — Пісьменнікі, паэты, літаратары
  12. ^ Г. В. Кісялёў. Вярыга-Дарэўскі // БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 398—399
  13. ^ У. А. Васілевіч. Пшчолка Аляксандр Раманавіч // БЭ. Т. 13. — Менск, 2001 С. 149

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ушацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў