Русізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Русі́зм, дакладней маскалі́зм[1][2] — слова або выраз, запазычаныя з расейскай мовы. Русізм уваходзіць у склад іншай мовы, асвойваецца ёю і становіцца элемэнтам яе сыстэмы; можа быць толькі фактам маўленьня[3]. Русізмам называюць само слова і ягоныя асобныя структурныя элемэнты (гукі, словаўтваральныя марфэмы і інш.)[3]. У адпаведнасьці з гэтым вылучаюць русізмы лексычныя, фанэтычныя, граматычныя, словаўтваральныя[3].

У беларускай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Русізмы як запазычаньні шырока прадстаўленыя ў беларускай мове, што абумоўлена структурнай блізкасьцю абедзьвюх моваў. У беларускай мове сярод запазычаньняў з расейскай мовы вылучаюць беспасярэдне русізмы і словы, запазычаныя зь іншых моваў праз пасярэдніцтва расейскай. Ужываньне русізмаў у маўленьні абумоўленае інтэрфэрэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасьцей русізмы назіраюцца як факты інтэрфэрэнцыі ў вусным маўленьні беларуска-расейскіх білінгваў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва. — Менск: Інбелкульт, 1923.
  2. ^ Касьпяровіч М. Беларуска-расійскі слоўнічак. — Віцебск, 1925. С. 31.
  3. ^ а б в г БЭ. Т. 13. — Менск, 2001 С. 457.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]