Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)
Сабор | |
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
| |
![]() Чырвоны касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д.Каардынаты: 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | новараманскі стыль |
Аўтар праекту | Тамаш Пайздэрскі Уладзіслаў Марконі |
Заснавальнік | Эдвард Вайніловіч |
Дата заснаваньня | 1905 |
Будаваньне | 1905—1910 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзейны |
Сайт | chyrvony.by |
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены | |
![]() |
Касьцё́л Сьвяты́х Сымо́на і Але́ны (таксама вядомы як Чырво́ны касьцё́л) — найвядомейшы рыма-каталіцкі касьцёл Менску, разьмешчаны на плошчы Незалежнасьці і пабудаваны ў 1905—1910 гадах у новараманскім стылі на сродкі беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча Эдварда Вайніловіча паводле архітэктурнага праекту польскіх архітэктараў Тамаша Пайздэрскага і Ўладзіслава Марконі. Належыць Менскаму дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 20 верасьня 1910 году паводле жаданьня галоўнага фундатара архібіскупам Ключынскім касьцёл быў кансэкраваны [1].
Будаваньне касьцёла ажыцьцяўлялася польскім дойлідам Генрыкам Гаем. Аздабленьне будынку выконвалася на сродкі графа Эмэрыка Чапскага і сям’і Скірмунтаў. Цэгла і дахоўка была перавезеная з Коўна[1]. Вітражы і росьпісы выканаў слуцкі мастак Францішак Бруздовіч паводле беларускіх народных мастацкіх традыцыяў[2]. Галоўны партал упрыгожвае фамільны герб Вайніловічаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл быў пабудаваны ў 1905—1910 гадах паводле праекта польскага архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў Эдвард Вайніловіч, касьцёл асьвечаны і названы ў гонар сьвятых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касьцёлам сьвятой Альжбэты ў мястэчку Ютросін у заходняй частцы Польшчы (Велікапольскае ваяводзтва).
У 1915 годзе па ініцыятыве Ядзвігі Кастравіцкай, сястры Эдварда Вайніловіча, у плябаніі касьцёла была размешчана бібліятэка Польскага таварыства «Асьвета» у Менску, для якой Кастравіцкая ахвяравала польскамоўныя кнігі[3].
У 1923 годзе касьцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 годзе — канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатру БССР. Перад Другой сусьветнай вайной у касьцёле разьмясьцілася кінастудыя.
У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касьцёл для набажэнстваў, пасьля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак касьцёлу быў перабудаваны пад кінастудыю «Савецкая Беларусь».
У 1990 годзе храм быў вернуты каталіцкаму касьцёлу, пачаліся працы па яго адраджэньні і рэстаўрацыі. Касьцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцьця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, моладзевы тэатар.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Качкi перад касьцёлам
-
Чырвоны касьцёл, упрыгожаны да свайго 100-годзьдзя
-
Унутранае ўбраньне касьцёла да 100-годзьдзя
-
Рэльеф у інтэр'еры касьцёла. Скульптар Яўген Колчаў
Сьпіс пахаваных у касьцёле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) – заснавальнік касьцёла, буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі
- Гай Пікарда (1931—2007) – брытанскі дасьледчык беларускай культуры.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Бацька Сымона і Алены. Наша Ніва (15 чэрвеня 2006). Праверана 22 лістапада 2010 г.
- ^ Костелы Минска(рас.). privet-minsk.com. Праверана 22 лістапада 2010 г.
- ^ Cierń… с. 139
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гізэля Хмелеўская Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie. — Ломянкі: Wydawnictwo LTW, 2011. — 370 с. — ISBN 978-83-7565-128-7
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены , Radzima.org
- Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)(рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Красный костёл
- Таямніцы Чырвонага касцёла // газета "Звязда"
|