Перайсьці да зьместу

Эсэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мішэль дэ Мантэнь, заснавальнік жанру

Эсэ (ад францускага essai — «вопыт», «спроба») — літаратурны жанр, кароткі ці сярэдняга аб’ёму сынтэтычны празаічны твор, свабодная развага аўтара на навуковую, палітычную, філязофскую, літаратурную ці іншыя тэмы. Стыль эсэ звычайна ясны і нязмушаны, з шматлікімі спасылкамі.

Як літаратурны жанр эсэ ўзыходзіць да «Вопытаў» францускага філёзафа Мішэля Мантэня, апублікаваных у 1580 годзе. У ангельскую літаратуру гэты тэрмін прынёс Фрэнсіс Бэкан. Найбольш распаўсюджаным гэты жанр быў у 18 стагодзьдзі. Актыўна яго выкарыстоўвалі Дыдро, Вальтэр, Лесінг, Гэрдэр і інш. Эсэ было асноўнай формай палемікі рамантыкаў. У 20 стагодзьдзі эсэ заставалася папулярным жанрам, яго выкарыстоўваюць сучасныя пісьменьнікі (напр. Умбэрта Эка, Джордж Орўэл і іншыя).

У беларускай літаратуры эсэ можна сустрэць у Брыля, Быкава, Арлова, Бабкова і шмат каго зь іншых аўтараў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]