Перайсьці да зьместу

Друскенікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Друскінінкай»)
Друскенікі
лац. Druskieniki
лет. Druskininkai
Возера ў парку
Возера ў парку
Герб Друскенікаў Сьцяг Друскенікаў
Першыя згадкі: 1563
Горад з: 1793
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Друскеніцкае самакіраваньне
Мэр: Рычардас Малінаўскас[d]
Плошча: 22 км²
Вышыня: 110 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 12 803 чал.
шчыльнасьць: 581,95 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 313
Паштовы індэкс: LT-66001
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′14″ пн. ш. 23°58′21″ у. д. / 54.02056° пн. ш. 23.9725° у. д. / 54.02056; 23.9725Каардынаты: 54°1′14″ пн. ш. 23°58′21″ у. д. / 54.02056° пн. ш. 23.9725° у. д. / 54.02056; 23.9725
Друскенікі на мапе Летувы
Друскенікі
Друскенікі
Друскенікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.druskininkai.lt

Друске́нікі, Друзге́нікі (лет. Druskininkai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго Ратнічанкі. Адміністрацыйны цэнтр Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 12 441 чалавек. Знаходзяцца за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя.

Друскенікі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У наш час бальнеагразевы і кліматычны курорт, тут дзее Парк Грутас — музэй савецкага мінулага.

Дарожны паказальнік у Горадні з традыцыйнай беларускай назвай места — Друскенікі

Тапонім Друскенікі мае сугучнасьць зь летувіскім словам druska — соль[1]. Паводле адной з вэрсіяў, падобную этымалёгію мае назва места Трускаўцу на Галіччыне[2].

Зь іншага боку, назву Друскенікі таксама мае вёска ў Беларусі, ніяк не зьвязаваная ані зь мінэральнымі водамі, ані з сольлю. Тым часам Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН Беларусі падае дзеяслоў друзгаць — 'разьбіваць', які зьвязвае з тэрмінам друз і параўноўвае з друзг (старажытнарус. друскъ) — 'гальлё'[3]. Паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, слова друск у значэньні 'сухое гальлё' бытавала ў старабеларускай мове[4] (таксама ўжывалася слова труска — 'вязанка, пучок'[5]), а ў сучаснай беларускай мове ў значэньні 'дробныя галінкі, ламачча' захавалася слова труск[6].

У беларускай мове побач з Друскенікамі існуе іншая форма назвы — Друзгенікі[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (Друскеники) датуецца 1563 годам і зьмяшчаецца ў мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалягічныя дасьледаваньні выявілі на месцы сучаснага места існаваньне прускіх паселішчаў. Відаць, тут існаваў прускі горад, які згарэў у 1308 годзе, па чым навакольле абязьлюдзела. З 1413 году мястэчка Друскенікі знаходзілася ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва[8].

У 1794 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Друскенікам статус курорту, а каралеўскі доктар пацьвердзіў лекавыя ўласьцівасьці мясцовых мінэральных крыніцаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Друскенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе на загад маскоўскага гаспадара Мікалая І тут пачалося будаваньне курортавых пабудоваў. Неўзабаве курорт атрымаў вялікую папулярнасьць.

У 1878—1879 гадох у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для разьмяшчэньня наведвальнікаў курорту. У 1865 годзе тут узьвялі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Друскенікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[9]. У 1920 годзе Друскенікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе празь места прайшла чыгунка (адгалінаваньне ад станцыі Парэчча).

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Друскенікі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але неўзабаве места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Друскенікі ўвайшлі ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтар сельскага і пасялковага саветаў Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці.

1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Друскенікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1990 годзе Друскенікі ўтварылі асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе беспасярэдне летувіскі ўрад. У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Друскенікі ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.

  • XIX стагодзьдзе: 1.01.1878 год — 417 чал. (196 муж. і 221 жан.)[10]
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 21,8 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 12 441 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Парк культуры і адпачынку

У Друскеніках працуе каля 10 санаторыяў (у тым ліку санаторыя «Беларусь»), пансыянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і іншае[11]. Дзеюць 4 музэі (у тым ліку музэй Мікалоюса Чурлёніса). У цэнтры места парк культуры і адпачынку, побач ляндшафтавы заказьнік.

Царква Гаўрылы Заблудаўскага
  • Забудова драўляная курортавая: вілы Амэга, Імпэрыял, Керсноўскіх, Маўр, Маркевічаў.
  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1912—1931)
  • Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Ротніцы (1910)
  • Магіла Яна Чачота ў Ротніцы
  • Могілкі хрысьціянскія
  • Царква ў Гонар Абраза Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасьць (1856, мураўёўка)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Гаўрылы Заблудаўскага на могілках (1895)
Пералік местаў-сяброў Друскенікаў
  1. ^ Астроўцаў С. За каралём Панятоўскім, за Ажэшкай і Пілсудзкім — у Друскенікі, Радыё Свабода, 23 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Студії з архівної справи та документознавства. Т. 7, 2001. С. 237.
  3. ^ ЭСБМ. Т. 3. — Мн., 1985. С. 154.
  4. ^ ГСБМ. Вып. 9. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. С. 85.
  5. ^ ГСБМ. Вып. 34. — Менск: Беларуская навука, 2014. С. 53.
  6. ^ ЭСБМ. Т. 14. — Мн.: Беларуская навука, 2017. С. 131.
  7. ^ Дубавец С. Друкенікі ў любым, Радыё Свабода, 6 сакавіка 2001 г.
  8. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 167.
  11. ^ а б БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 222.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]