Сідра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сідра
польск. Sidra
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
POL gmina Sidra COA.gif
Герб Сідры


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Сідра
Насельніцтва: 673 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-124
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′11″ пн. ш. 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д. / 53.55306; 23.44861Каардынаты: 53°33′11″ пн. ш. 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д. / 53.55306; 23.44861
Сідра на мапе Польшчы
Сідра
Сідра
Сідра

Сідра (польск. Sidra) — вёска ў Польшчы, на рацэ Сідры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Саколкі, за 52 км на поўнач ад Беластоку.

Сідра — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і руіны кальвінскага збору, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Землі, на якіх заснавалі Сідру, знаходзіліся ў валоданьні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Яўстах Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры мескія правы.

У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданьне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.

На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сідра абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сідра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сідру акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 920 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 673 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча
  • Збор кальвінскі (2-я палова XVI ст., захаваліся руіны)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 482.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сідрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў