Перайсьці да зьместу

Цытавяны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цытавяны
лет. Tytuvėnai
Цытавяны
Герб Цытавянаў Сьцяг Цытавянаў
Першыя згадкі: 1500
Горад з: 1956
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Вышыня: 84 м н. у. м.
Насельніцтва: 1928 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 687
Паштовы індэкс: LT-59006
Геаграфічныя каардынаты: 55°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 55.6; 23.2Каардынаты: 55°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 55.6; 23.2
Цытавяны на мапе Летувы
Цытавяны
Цытавяны
Цытавяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Цытавя́ны (па-летувіску: Tytuvėnai) — горад у цэнтральнай Летуве. Уваходзіць у склад Кельменскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва складае 2,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. У Цытавянах знаходзіцца вядомы помнік архітэктуры — манастыр бэрнардынцаў. У навакольлі вядзецца здабыча торфу.

Першыя гістарычныя згадкі аб Цытавянах адносяцца да 1500 году. У XVII стагодзьдзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жмудзкага староства Вялікага Княства Літоўскага. На ягоны загад у 1633 годзе быў пабудаваны касьцёл і кляштар у які былі запрошаны бэрнардынцы з Вільні. У XVIII стагодзьдзі касьцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі даданы элемэнты барока.