Перайсьці да зьместу

Янава (Летува)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янава
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Ковенскі
Першыя згадкі 1740
Дата заснаваньня 1740
Горад з 1864
Геаграфія
Плошча 39,66 км²
Вышыня НУМ 65 м
Часавы пас
Каардынаты 55°04′20″ пн. ш. 24°16′50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 27 062 чал. (2018)
Этнахаронімы Jonavietis, Jonaviškis, Jonavietė і Jonaviškė
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 841
Паштовы індэкс 55000–55999
Нумарны знак K
Сайт jonava.lt
Янава на мапе Летувы
Янава
Янава
Янава

Я́нава (па-летувіску: Jonava) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янаўскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва налічвае каля 34,5 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на рацэ Вяльлі за 106 км ад Вільні і за 32 км ад Коўна. Янава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Горад узьнік на месцы драўлянага касьцёла, які быў пабудаваны на загад уладальніцы навакольнага маёнтку Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнаньня.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча трапіла ў склад Расейскай імпэрыі, дзе ў 1864 годзе атрымала статус гораду. А ў 1919 годзе ў склад Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе Янава ўвайшло ў склад СССР.

На мясцовых могілках пахаваныя тры ксяндзы, якія былі забітыя ў 1940 годзе савецкай уладай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Янава (Летува)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў