Перайсьці да зьместу

Шкуды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шкуды
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Клайпедзкі
Першыя згадкі 1259
Дата заснаваньня 1253
Горад з 1572
Геаграфія
Плошча 5,96 км²
Вышыня НУМ 31 м і 18 м
Часавы пас
Каардынаты 56°16′ пн. ш. 21°32′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 5610 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 440
Паштовы індэкс LT-98001
Сайт skuodas.lt
Шкуды на мапе Летувы
Шкуды
Шкуды
Шкуды

Шку́ды (лет. Skuodas) — горад у Летуве, на рацэ Бартуве. Адміністрацыйны цэнтар Шкудзкага раёну Клайпедзкага павету. Насельніцтва на 2017 год — 5610 чалавек. Знаходзяцца за 80 км ад Клайпеды, за 2 км ад граніцы з Латвіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Крэтынга — Прэкуле.

Шкуды — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шкуды ўтварылася ад германскага імя Scot[1] або Scatto, Scuzo[2].

Упершыню ўзгадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. У 1568 годзе Шукуды былі падараваны Жыгімонтам Аўгустам Хадкевічам. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля сьмерці Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасьць Казімера Сапегі.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. З 1940 году — у складзе СССР. З 1950 году Шкуды сталі раённым цэнтрам.

  1. Schmittlein R. Voies et impasses de la toponymie lituanienne // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1958. P. 129.
  2. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.