Перайсьці да зьместу

Плунгяны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плунгяны
лет. Plungė
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Цельшыцкі
Першыя згадкі 1567
Горад з 1792
Геаграфія
Плошча 11,78 км²
Вышыня НУМ 119 м і 106 м
Часавы пас
Каардынаты 55°54′ пн. ш. 21°51′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 18 042 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 448
Паштовы індэкс LT-90001
Сайт www.plunge.lt
Плунгяны на мапе Летувы
Плунгяны
Плунгяны
Плунгяны

Плунгя́ны (па-летувіску: Plungė) — горад у заходняй Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгянскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойція.

Першыя гістарычныя згадкі аб Плунгянах адносяцца да 1567 году. Да XVI стагодзьдзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняскае ўладаньне і сталі цэнтрам староства. Зь дзяржаўнага ўладаньня ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасьць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваныя і перададзены Плятону Зубаву. 13 студзеня 1792 году паселішчу быў нададзены статус гораду. У 1873 годзе горад купіў Міхал Агінскі. Ва ўладаньні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 году, а потым быў канфіскаваны летувіскай уладай.

Да Другой сусьветнай вайны ў Плунгянах была вялікая габрэйская абшчына, зьліквідаваная падчас Галакосту.