Кашадары
| Кашадары | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||
| Першыя згадкі | 1590 | ||
| Горад з | 1946 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 11 км² | ||
| Вышыня НУМ | 73 м і 82 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°52′ пн. ш. 24°27′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 7644 чал. (2018) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-56001 | ||
| Сайт | kaisiadorys.lt | ||
| Кашадары на мапе Летувы Кашадары | |||
Кашада́ры (па-летувіску: Kaišiadorys) — горад у Цэнтральнай Летуве, у Ковенскім павеце, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кашадарскага раёну. Горад знаходзіцца паміж Вільняй і Коўнам. Праз Кашадары цякуць Нёман і Вілія. Колькасьць насельніцтва гораду налічвае каля 10 тыс. чалавек. Кашадары адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Недалёка ад гораду знаходзіцца Летувіскі інстытут вэтэрынарыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва гораду паходзіць ад імя татарына Кайшадара, які жыў тут у XVI стагодзьдзі. Але летувісы прыдумалі легенду, што горад атрымаў назву ў XІХ стагодзьдзі, калі тут будавалі чыгунку. Мясцовыя непісьменныя жамойты ўвесь час падыходзілі да будовы і пыталі: «ką čia daro?», што азначае «што тут адбываецца?».
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагодзьдзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Раемэраў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да лекара Раемэраў — Яцкевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Разьвіцьцё паселішча атрымала пасьля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі. Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. З 1918 году ў незалежнай Летуве. З 1941 да 1944 году Кашадары былі акупаваныя нямецкімі войскамі[1].