Перайсьці да зьместу

Прэкуле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэкуле
лет. Priekulė
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Клайпедзкі
Раён Клайпедзкі
Першыя згадкі XVI стагодзьдзе
Горад з 1948
Геаграфія
Плошча 2,45 км²
Вышыня НУМ 4 м
Часавы пас
Каардынаты 55°33′ пн. ш. 21°20′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1690 чал. (2005)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 46
Паштовы індэкс LT-96047
Сайт priekule.lt
Прэкуле на мапе Летувы
Прэкуле
Прэкуле
Прэкуле

Прэ́куле (па-летувіску: Prekulė) — горад у заходняй Летуве, знаходзіцца ў Клайпедзкім раёне Клайпедзкага павету за 20 кілямэтраў ад Клайпеды. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Летува. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда — Савецк[1].

Назва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагодзьдзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад ягонага прозьвішча пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню зьявілася на мапе ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касьцёл.

У 1609 годзе, падчас Польска-швэдзкай вайны 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літвінскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касьцёл.

У 1905 годзе паселішча, якое цяпер мела назву «Prökuls», знаходзілася ў складзе Прусіі, мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой Сусьветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.

Пасьля 1921 году Прэкуле апынулася ў складзе Левувы. Статус гораду Прэкуле атрымала ў 1948 годзе.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. [http://bse.sci-lib.com/article092448.html // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.