Лінкаў
| Лінкаў | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Першыя згадкі | 1370 | ||||
| Горад з | 1951 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 3,3 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 98 м і 78 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°05′ пн. ш. 23°58′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1311 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 421 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-83435 | ||||
| Лінкаў на мапе Летувы Лінкаў | |||||
Лі́нкаў (па-летувіску: Linkuva) — горад у паўночнай Летуве, уваходзіць у склад Пакройскага раёну Шавельскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,8 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя гістарычныя згадкі пра Лінкаў адносяцца да 1370 году, калі яно ўзгадваецца ў Лівонскай хроніцы Германа Вартбэрга. У 1593 годзе тут быў пабудаваны драўляны касьцёл, а ў 1606 годзе на яго месцы пабудавалі цагляны касьцёл. У 1635 годзе ён быў перададзены ордэну Кармэлітаў біскупам Юры Скумін-Тышкевічам. Кармэліты ў 1668 годзе пабудавалі ў паселішчы кляштар. Наступная перабудова касьцёльна-кляштарнага комплексу адбылася ў 1754 годзе. У 1832 годзе расейскія ўлады закрылі кляштар.
Лінкаў атрымаў статус гораду ў 1951 годзе.