Галынка (Гарадзенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галынка
лац. Hałynka
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Сапоцкінскі
Насельніцтва: 74 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231724
СААТА: 4220762021
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°46′33″ пн. ш. 23°34′6″ у. д. / 53.77583° пн. ш. 23.56833° у. д. / 53.77583; 23.56833Каардынаты: 53°46′33″ пн. ш. 23°34′6″ у. д. / 53.77583° пн. ш. 23.56833° у. д. / 53.77583; 23.56833
Галынка на мапе Беларусі ±
Галынка
Галынка
Галынка
Галынка
Галынка
Галынка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Галы́нка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ваўкушанкі. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Горадні, за 1 км ад граніцы з Польшчай.

Галынка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, каля 1900 г.

Гісторыя Галынкі пачалася ў 1506 годзе, калі Фёдар Храптовіч атрымаў ад вялікага князя Аляксандра кавалак лесу, дзе пазьней узьнік двор Ліпск[3]. Існуе меркаваньне, што ў 1546 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала на месцы сучаснай Галынкі места Жыгімонтава, якое аднак, зь цягам часу зьнікла[4]. Да 1572 году ў Ліпску з фундацыі Храптовічаў збудавалі царкву.

Першы пісьмовы ўпамін пра Галынку датуецца 1586 годам[5]. Яна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Па Храптовічах мястэчкам валодалі Юндзілы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Галынка апынулася ў складзе Прусіі, з 1815 году — у складзе Расейскай імпэрыі, у Аўгустоўскі павеце Аўгустоўскай, з 1867 году Сувальскай губэрні Царства Польскага. На 1827 год у мястэчку было 57 двароў. У 1870-я гады ў Галынцы пачалося будаваньне новай уніяцкай мураванай царквы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Галынку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галынка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Галынка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Аўгустоўскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1922 годзе ў мястэчку пачала дзейнічаць рымска-каталіцкая парафія, якой перадалі будынак царквы.

У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР, у Сапоцкінскім раёне Беластоцкай, з 1944 году — Гарадзенскай вобласьці. З 1959 году вёска ўваходзіць у склад Гарадзенскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 367 чал.; 1882 год — 896 чал.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 124 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 74 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 162.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
  3. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 51.
  4. ^ Maroszek J. Zaginione miasto Zygmuntowo // Miasto – region – społeczeństwo. Studia ofiarowane Profesorowi Andrzejowi Wyrobiszowi w sześćdziesiątą rocznicę Jego urodzin. Białystok: Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego w Białymstoku. 1992. S. 54, 61.
  5. ^ Maroszek J. Zaginione miasto Zygmuntowo // Miasto – region – społeczeństwo. Studia ofiarowane Profesorowi Andrzejowi Wyrobiszowi w sześćdziesiątą rocznicę Jego urodzin. Białystok: Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego w Białymstoku. 1992. S. 62.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 116.
  8. ^ Miescy pamiaci achwiarau kamunizmu u Biełarusi / Pod red. Anny Kaminsky. — Lipsk: Fundacja Badań nad Dyktaturą SED, 2011. S. 278.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
  • Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Менск: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]