Кейданы
Кейданы | |||||
лет. Kėdainiai | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1372 | ||||
Горад з: | 1590 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Мэр: | Валянтынас Тамуліс[d] | ||||
Плошча: | 25 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 24 177 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 967,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 57001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°17′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 55.283° пн. ш. 23.967° у. д.Каардынаты: 55°17′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 55.283° пн. ш. 23.967° у. д. | ||||
Кейданы на мапе Летувы ![]() ![]() Кейданы | |||||
![]() | |||||
http://www.kedainiai.lt/ |
Кейда́ны (па-летувіску: Kėdainiai) — горад у цэнтральнай Летуве. Праз горад цячэ рака Нявежа. Кейданы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Кейданскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва налічвае каля 31 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка. Кейданы адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Кроніцы. У XVI—XVII стагодзьдзях Кейданы належалі Радзівілам. З гэтага часу Кейданы зьяўлялілся буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. 24 красавіка 1648 году паселішча атрымала ад вялікага князя Ўладзіслава Вазы правы гораду і герб. 17 жніўня 1655 году тут была заключана унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй. З 1811 да 1863 году належаў Гутэн-Чапскім. 29 красавіка 1831 году ў Кейданах адбылася бітва паміж нерэґулярным атрадам польскіх (літоўскіх) паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцага Прозара з аднаго боку й большай колькасьці расейскіх войск.
Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1963 году ў горадзе працуе хімічны завод «Lifosa», які вырабляе ўгнаеньні.