Эльблёнг
| Эльблёнґ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Дата заснаваньня | 1237 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°10′ пн. ш. 19°24′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | elblążanin[2] і elblążanka[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 82-300–82-315 | ||||
| Нумарны знак | NE | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | elblag.eu (пол.) | ||||
| Эльблёнґ на мапе Польшчы Эльблёнґ | |||||
Эльблёнґ (па-польску: Elbląg; па-нямецку: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнскага ваяводзтва (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводзтве (1945—1975). Гэты горад зьяўляецца портам на рацэ Эльблёнґ, якая ўпадае ў Вісьлінскую затоку прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора цераз падуладную Расеі Балтыйскую пратоку.
Эльблёнґ упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў пэрыяд кіраваньня караля Альфрэда паводле зьвестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтар старажытнапрускай вобласьці Памэзанія, Эльблёнґ стаў часткай Польшчы толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюзу.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эльблёнґ зьяўляецца пасябраным з:[4]
- Лер, Нямеччына (з 23 ліпеня, 2001)[4]
- Калінінград, Расея (з 1994)[4]
- Балтыйск, Расея (з 1994)[4]
- Ронэбі, Швэцыя (з 1991)[4]
- Друскенікі, Летува (з 1996)[4]
- Ліепая, Латвія (з 1991)[4]
- Наваградак, Беларусь (з 1995)[4]
- Тарнопаль, Украіна (з 1992)[4]
- Камп’ень, Францыя (з 2002)[4]
- Троўбрыдж, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000)[4]
- Какімба, Чылі (з 1995)[4]
- Баазцы, Шэньсі, Кітай (since 1997)[4]
- Тайнань, Тайвань (з 29 красавіка 2004)[4]
- Новы-Сонч, Польшча [5]
- Нарва, Эстонія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815461011-0932703?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ https://sjp.pwn.pl/so/elblazanin;4430939.html
- ↑ https://sjp.pwn.pl/so/elblazanka;4430940.html
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 «Elbląg Official Website — Partner Towns». (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
- ↑ «Nowy Sącz — Partner Cities». © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Польшчы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |