Орля (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Орля
трансьліт. Orlia
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Орлеўскі
Насельніцтва: 431 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′32″ пн. ш. 24°58′51″ у. д. / 53.50889° пн. ш. 24.98083° у. д. / 53.50889; 24.98083Каардынаты: 53°30′32″ пн. ш. 24°58′51″ у. д. / 53.50889° пн. ш. 24.98083° у. д. / 53.50889; 24.98083
Орля на мапе Беларусі ±
Орля
Орля
Орля
Орля
Орля
Орля
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

О́рля[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 431 чал. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Шчучыну, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Жалудок — Курыловічы.

Орля — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Орлю (пад назвай Арлея) як маёнтак, уладаньне Ю. Сташэўскага зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1666 годам. У гэты час тут было 70 пляцаў, Рынак (забудова — 19 двароў у 4 лініі), 4 вуліцы (Мастоўская, Віленская, ад Рынку да ракі Нёману, ад ракі Нёману), кальвінскі збор, школа, карчма (2 пляцы). Пазьней Орля перайшла да П. Берасьцейскага. Ад часоў свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад маёнтку Ліпічна Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва.

Плян мястэчка

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Орлі ў лютым — сакавіку 1706 году швэды пад камандай генэрала М. Стэнбака збудавалі мост празь Нёман каб пераправіць свае палкі. 8 сакавіка 1706 году ў часе інспэкцыйнай паездкі на будоўлю моста ледзь не загінуў кароль Швэцыі Карл XII. Ён спрабаваў перайсьці празь Нёман веснавым лёдам і праваліўся ў ваду, быў выратаваны сваімі афіцэрамі. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Покрыва Багародзіцы

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Орля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. На 1829 год у мястэчку было 45 будынкаў (31 хрысьціянскі і 14 юдэйскіх), на 1863 год — 58 жылых дамоў, на 1886 год — 83 двары, драўляная царква, юдэйскія малітоўны дом, прыстань. У 1905 годзе існавалі лекарскі ўчастак, народная вучэльня. На 1909 год — 29 двароў, валасная ўправа, царква, сынагога, школа, 2 крамы, 2 корчмы, шынок.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Орля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Орля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 99 дамоў. На 1933 год — 127 двароў, царква, сынагога, пошта, клюб, школа.

У 1939 годзе Орля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Жалудоцкага раёну (з 17 красавіка 1962 году ў Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у Орлі было 129 двароў, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, тэлефон, лякарня; на 1998 год — 219 двароў, на 2000 год — 217, на 1 студзеня 2001 году — 215.

У 2000-я Орля атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 174 чал., у тым ліку 125 хрысьціянаў і 49 юдэяў[3]; 1863 год — 349 чал.; 1869 год — 350 чал.[4]; 1886 год — 598 чал. (280 муж. і 318 жан.)[5]; 1897 год — 804 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 726 чал.; 1909 год — 436 чал.; 1919 год — 554 чал.; 1921 год — 579 чал.; 1933 год — 579 чал.; 1940 год — 733 чал.; 1998 год — 552 чал.[6]; 1999 год — 532 чал.; 2000 год — 518 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 511 чал.[8]; 2010 год — 431 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Орлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кастрычніцкая вуліца Мастоўская вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца
? Рынак пляц

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2,5 км на паўднёвы захад ад Орлі знаходзіцца селішча XII—XIII стагодзьдзяў

  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1866)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 376
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ Krzywicki J. Orla // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 582.
  6. ^ Мальцаў У. Орля // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 357.
  7. ^ БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 449.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Орля (Гарадзенская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў