Старажытнаруская мова
Старажытнару́ская мова (па-расейску: древнерусский язык, па-ўкраінску: давньоруська мова) — мовазнаўчы тэрмін з падвойным значэньнем: меркаванай протамовы і пісьмовай мовы або сукупнасьці моваў усходнеславянскіх народаў. Яе існаваньне і правамернасьць выкарыстаньня тэрміну «старажытнару́ская мова» прызнаецца ня ўсімі дасьледчыкамі.
Протамова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў перад часам іх шырэйшага расьсяленьня і распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў XIII—XIV ст. Сынонім гэтага тэрміну — усхо́днеславя́нская протамо́ва.
Мэтазгоднасьць увядзеньня такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытаньне з пачатку XX ст., напр., прафэсарам О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, «вялікадзяржаўную», а не навуковую матывацыю стварэньня беларускімі мовазнаўцамі пэрыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазьней — Я. Станкевічам.
Пісьмовая мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славянаў з моманту ўзьнікненьня (XI ст.) да распаду (XIV ст.), часам і да XVII ст. Традыцыйна, у азначэньні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасьцяў расейскай, украінскай і беларускай моваў прыпісваюцца да XIV ст., і асабліва да XV ст. Сынонім гэтага азначэньня — тэрмін агу́льнаўсхо́днеславя́нская мова, прапанаваны М. І. Таўстым[1].
Тэрміны «старажытнаруская мова» і «стараруская мова» (старарасейская) былі фактычна аб’яднаныя ў працы расейскіх мовазнаўцаў: «Словарь русского языка 11—17 вв.» пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава.
Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам. На думку крытыкаў тэорыі аб існаваньні старажытнарускае мовы, утварэньне ўсходнеславянскіх моваў адбывалася пры распадзе непасрэдна праславянскае мовы.
Эвалюцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пазьнейшым часе адбыўся распад на тры пісьмова зафіксаваныя ідыёмы — старабеларускую мову (стараўкраінская, руская), мову Маскоўскае дзяржавы (непасрэдны продак сучаснае расейскае мовы) і старажытнанаўгародзкі дыялект (вымерлы ў позьнім Сярэднявеччы).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Будзько…
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. Е. Супрун Введение в славянскую филологию. — Мінск, 1989. — С. 33-37.
- І. Будзько. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С.164—168.
- Г. А. Хабургаев. Древнерусский язык // Языки мира. Славянские языки. М., Academia, 2005, с. 418—438.
- Н. Н. Дурново. Избранные работы по истории русского языка. М., 2000 (работы 1920-х гг.)