Крынкі
| Крынкі лац. Krynki польск. Krynki | |||||
| Населены пункт | |||||
Школьны завулак | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||||
| Павет | Сакольскі | ||||
| Першыя згадкі | 1429 | ||||
| Магдэбурскае права | 22 лістапада 1569[1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 3,85 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°15′55″ пн. ш. 23°46′20″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2700 чал. (2008) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 85 | ||||
| Паштовы індэкс | 16-120 | ||||
| Нумарны знак | BSK | ||||
| Сайт | krynki.pl | ||||
| Крынкі на мапе Польшчы Крынкі | |||||
Кры́нкі (польск. Krynki) — места ў Польшчы, на рацэ Крынцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 2470 чалавек. Знаходзяцца каля беларуска-польскай граніцы.
Крынкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока царква Сьвятога Антонія і касьцельная званіца, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Крынкі ўпамінаюцца ў першай палове XV ст. У 1429 годзе тут збудавалі княскую сядзібу на гасьцінцы з Кракава ў Горадню. У 1434 годзе ў Крынках адбылася сустрэча Ягайлы зь вялікім князем літоўскім Жыгмунтам Кейстутавічам, у выніку якой утварыўся хаўрус супраць Сьвідрыгайлы.
У 1517 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары фундаваў у Крынках касьцёл, асьвячоны ў 1522 годзе. 22 лістапада 1569 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі залаты леў[2]. Апроч таго, у месьце дазвалялася праводзіць чатыры кірмашы: на сьвята Божага Цела, Сьвятую Ганну, Раство Багародзіцы і Сьвятога Мікалая.
20 чэрвеня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў прывілей тутэйшай царкве Раства Багародзіцы на дзьве валокі і тры моргі, а таксама пацьвердзіў дазвол на штогадовы кірмаш пры царкве. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1659—1669 гадох места спустошылі маскоўскія войскі пад камандаю Хаванскага[3]. На 1665 год у Крынках існавала школа. Паводле Рэвізіі Гарадзенскай эканоміі 1680 году, места складалася з Рынку Старога і Рынку Новага каля касьцёла Сьвятой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадзкай, Старагарадзенскай, Сьвіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места[4]
У час Вялікай Паўночнай вайны у Крынках спыняўся кароль Швэцыі Карл XII. У 1756 годзе тут збудавалі драўляную сынагогу. У канцы XVIII ст. Антоні Тызэнгаўз рэарганізаваў гаспадарку Крынак і пераплянаваў галоўны мескі пляц.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крынкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[5], у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1796 годзе расейскі імпэратар Павал I падараваў магдэбурскае места расейскім абшарнікам Івану Дзівову і Івану Сакалову.
У 1827 годзе ў Крынках адкрылася суконная фабрыка. У 1844 годзе ў месьце збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1862 годзе пачалі працаваць 2 вінакурні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у Крынках месьціўся лязарэт паўстанцаў. У 1864 годзе расейскія ўлады пачалі будаваць у Крынках царкву-мураўёўку. На 1866 году тут дзеялі касьцёл, царква і 5 сынагогаў, працавалі мяшчанская і валасная ўправы, сельская і юдэйская школы. Штогод праводзіліся 4 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ўлетку 1915 году Крынкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крынкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крынкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар сельскай гміны і меская гміна ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Крынкі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Крынкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе у 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (у 1941 годзе цэнтар перанесьлі і раён перайменавалі ў Бераставіцкі) Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Крынкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі места Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1950 годзе Крынкам скасавалі статус места, які вярнулі толькі 1 студзеня 2009 году.
- Места на старых здымках
- Царква-мураўёўка, каля 1900 г.
- Рынак, 1915 г.
- Рынак, 1915—1918 гг.
- Касьцельная брама, 1931 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцельная брама-званіца (XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1907—1913)
- Могілкі: старыя каталіцкія, старыя праваслаўныя
- Сынагога Каўкаская (1850)
- Сынагога Хасыдаў з Слоніма (2-я палова XIX ст.)
- Сядзіба
- Царква Раства Багародзіцы (1864; мураўёўка)
- Царква Сьвятога Антонія (XVIII ст.; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога Вялікая (XIX ст., захаваліся падмуркі)
- Сынагога Старая (1756)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Крынак
- Царква Сьвятога Антонія
- Брама-званіца
- Касьцёл
- Царква-мураўёўка
- Каўкаская сынагога
- Сынагога Хасыдаў з Слоніма
- Руіны Вялікая сынагогі
- Юдэйскія могілкі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Янка Геніюш (1902—1979) — беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, муж паэткі Ларысы Геніюш
- Сакрат Яновіч (1936—2013) — польскі беларускі пісьменьнік
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland № 1—2 (5—6). — Гродна, 2002. С. 7.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 177.
- ↑ Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Горадня, 2010. С. 8.
- ↑ Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland. № 1—2 (5—6). — Горадня, 2002. С. 9.
- 1 2 Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Гродна, 2010. С. 9.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 758.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Горадня: ПВУП «Выдавецтва „Ламарк“», 2010. — 199 с.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland. № 1—2 (5—6). — Горадня, 2002.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||