Перайсьці да зьместу

Эйрагола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйрагола
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Ковенскі
Першыя згадкі 1253
Горад з 1792
Геаграфія
Плошча 4,82 км²
Вышыня НУМ 92 м
Часавы пас
Каардынаты 55°15′50″ пн. ш. 23°28′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2758 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 428
Паштовы індэкс LT-60263
Сайт ariogala.puslapiai.lt
Эйрагола на мапе Летувы
Эйрагола
Эйрагола
Эйрагола

Эйраго́ла (па-летувіску: Ariogala) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад знаходзіцца ў Расенскім раёне Ковенскага павету, за 31 км ад Расенаў і за 46 км ад Кейданаў. Праз Эйраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёману. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 3,6 тыс. чалавек.

Адна з вэрсіяў разглядае германскае паходжаньне назвы Эйраголы і зьвязвае яе з гоцкім airus ― 'пасланьнік' і goljan ― 'вітаць'. Эйрагола на рацэ Дубісе была адным з першых гарадоў, заснаваных ліцьвінамі: Раўданскі рукапіс называе яе ― «старажытным» местам, а легенда пра Палямона кажа, што прыбышы сьпярша «над Дубісаю і над Нёмнам, і над Юраю, там ся пасялілі і пачалі размножываціся»[1]

Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1253 году. Калі тут зьявіўся драўляны, моцна ўзмоцнены замак. Тут жыў літоўскі князь Лютавор і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедымін. Некалькі разоў замах атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.

Эйрагола была сталіцай аднаго з паветаў Жмудзкага княства, належала да каронных земляў Вялікіх Князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе падарыў гораду Магдэбурскае права. У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі.

У 1919 годзе, Эйрагола апынулася ў складзе Летувіскай рэспублікі, а ў 1939 годзе ў СССР. З 1991 году горад зноў увайшоў у склад Летувы.