Дубна (Гарадзенская вобласьць)
| Дубна лац. Dubna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Мастоўскі |
| Сельсавет | Дубненскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°26′30″ пн. ш. 24°22′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 878 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1515 |
| СААТА | 4240817021 |
| Нумарны знак | 4 |
| Дубна на мапе Беларусі ± Дубна | |
Ду́бна[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана пры ўтоку ракі Росі. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Горадні; за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, каля аўтамабільнай дарогі Масты — Скідзель.
Дубна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Дубна як цэнтар воласьці (лац. districtu Dubnensi) упамінаецца ў прывілеі вялікага князя Ягайлы 1387 году[a]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Празь мястэчка праходзіў гасьцінец з Горадні ў Слонім[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дубна апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. На 1997 год у вёсцы было 424 двары. У 2000-я гады Дубна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1997 год — 1058 чал.[5]; 1999 год — 997 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 878 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятога Мікалая (1844, 1864)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пётра Крачэўскі (1879 — 1928) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. 3-і старшыня Рады БНР
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. S. 7.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 280.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 195.
- ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 197.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 244.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||