Лазьдзея
| Лазьдзея лац. Łaździeja | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Аліцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1532 | ||||
| Магдэбурскае права | 17 траўня 1597 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 4,8 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 126 м і 123 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°14′10″ пн. ш. 23°31′10″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 3985 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 318 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-67001 | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||||
| Лазьдзея на мапе Летувы Лазьдзея | |||||
Лазьдзе́я, Ло́дзее[1] (лет. Lazdijai) — места ў Летувы, на рацэ Кірсьне. Адміністрацыйны цэнтар Лазьдзейскага раёну Аліцкім павеце. Насельніцтва на 2017 год — 3985 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Аліты, за 7 км ад граніцы з Польшчай.
Лазьдзея — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччына
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Лазьдзея ўтварыўся ад ракі Лязды (цяпер Райшупіс), назва якой не тлумачыцца зь летувіскай мовы[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўспамін пра Лазьдзею як гаспадарскі двор датуецца 1532 годам[3], калі яна была цэнтрам староства Троцкага павету. У 1560 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 году ў Лазьдзеі збудавалі драўляны касьцёл, пры якім з 1571 году дзеяла парафіяльная школа.
17 траўня 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі Магдэбурскае права[4] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лазьдзея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадох мястэчка цярпела ад пажараў. На 1827 год тут было 272 будынкі, на 1860 год — 225 (зь іх 3 мураваныя).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лазьдзею занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Лазьдзея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
11 ліпеня 1994 году згодна з указам летувіскага прэзыдэнта мескі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1894—1895)
- Могілкі: старыя каталіцкія, эвангеліцкія
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Пералік местаў-сяброў Лазьдзеі |
|---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Міхневіч У. Шматкультурныя Сэйны, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 27 траўня 2009 г.
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 121—123.
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 298.
- ↑ Шаланда А. Радавод і герб зямян Гарадзенскага павету Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 1 (1). — Горадня, 2001.
- ↑ Chlebowski B. Łoździeje // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 763.
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||