Рачкі (Падляскае ваяводзтва)
Рачкі | |
польск. Raczki | |
Рынак | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сувальскі |
Гміна: | Рачкі |
Насельніцтва: | 2322 чал. (2008) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-3420 |
Нумарны знак: | BSU |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′20″ пн. ш. 22°46′57″ у. д. / 53.98889° пн. ш. 22.7825° у. д.Каардынаты: 53°59′20″ пн. ш. 22°46′57″ у. д. / 53.98889° пн. ш. 22.7825° у. д. |
Рачкі на мапе Польшчы ![]() ![]() Рачкі | |
![]() | |
http://www.raczki.pl/ |
Рачкі (польск. Raczki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2322 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў, за 100 км на поўнач да Беластоку.
Рачкі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны) каля граніцы з Прусіяй, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI ст., калі тут заснавалі вёску Даўспуду. Гэтая мясцовасьць знаходзілася ў валоданьні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1541 годзе ўпамінаецца царква Яна Хрысьціцеля, заснаваная тут Валовічамі[1]. У дакумэнце 1558 году Даўспуда Рачковіцкая ўпамінаецца як мястэчка.
У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.
На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы збудавалі царкву-мураўёўку з фундацыі расейскага ўладальніка маёнтку Карцава.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рачкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рачкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рачкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве. У міжваенны час у вёсцы разабралі царкву-мураўёўку.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 году да верасьня 1944 году Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
- Мястэчка на старых здымках
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гг.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 2500 чал.; 1850 год — 2079 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2322 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьыяцейшай Тройцы (1767—1811)
- Могілкі каталіцкія
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Спаса Нерукатворнага (1903; мураўёўка)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 70.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 370.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
- Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Менск: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
|