Перайсьці да зьместу

Пераросьля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераросьля
лац. Pierarośla
польск. Przerośl
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Пераросьлі


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Пераросьля
Насельніцтва: 829 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-427
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 22°39′22″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 22.65611° у. д. / 54.25194; 22.65611Каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 22°39′22″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 22.65611° у. д. / 54.25194; 22.65611
Пераросьля на мапе Польшчы
Пераросьля
Пераросьля
Пераросьля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пераросьля (польск. Przerośl) — вёска ў Польшчы, на беразе Касьцельнага возера. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Сувалак, за 131 км на поўнач ад Беластоку.

Пераросьля — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй.

Апроч формы Пераросьля[1], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасьля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросьль[2] і Прэросьль[3]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераросьля на мапе 1655 году

21 лістапада 1566 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Пераросьлі Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[3]. У гэты час места ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1571 годзе тут заснавалі каталіцкую парафію.

У 1-й палове XVII ст. Пераросьля стала адным з найбольшых местаў на паўночным захадзе Гарадзенскага павету. У 1709—1710 гадох шмат месьцічаў памерла ў час мору, што разам зь зьмяненьнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пераросьля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1799 год у месьце было 246 будынкаў, на 1827 год — 218. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Пераросьлю Магдэбурскага права.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пераросьлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пераросьля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пераросьля знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

  • XVIII стагодзьдзе: 1799 год — 1310 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1645 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 829 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Званіца касьцёла (XIX ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, юдэйскія
  1. ^ Семянчук А. Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кн. 70 (1582-1585): кн. запісаў № 70 (копія канца XVI ст.), падрыхт. А. А. Мяцельскі, Мінск 2008, 354с. Наклад 1000 асобнікаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 30. С. 212.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 86.
  3. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 222.
  4. ^ а б Chlebowski B. Przerośl // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 176.