Сухаволя
| Сухаволя лац. Suchavola польск. Suchowola | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры места | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Сакольскі | ||
| Горад з | 1777, 1997 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 25,95 км² | ||
| Вышыня НУМ | 156 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 53°34′46″ пн. ш. 23°06′06″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2196 чал. (2017) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +48 85 | ||
| Паштовы індэкс | 16-150 | ||
| Нумарны знак | BSK | ||
| Сайт | suchowola.com.pl | ||
| Сухаволя на мапе Польшчы Сухаволя | |||
Сухаво́ля (польск. Suchowola) — места ў Польшчы, на рацэ Альшанцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 2196 чалавек.
Сухаволя — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII ст. Янаў знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1777 годзе Сухаволя атрымала мескія правы.
У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць скрайнія пункты Эўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Эўропы, пра што сьведчыць памятны знак у мескім парку.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.
У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (зь іх 8 мураваных), дзеяў касьцёл; у канцы XIX ст. — 464 будынкі. 30 траўня 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залатыя трылісьнікі[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сухаволя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 2292 чал. (1104 муж. і 1188 жан.), зь іх 1087 каталікоў, 9 праваслаўных, 1184 юдэі і 12 мусульманаў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2017 год — 2196 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1884—1885)
- Млын ветраны (пачатак XX ст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Сухаволі
-
Гістарычная забудова
-
Дом памяці Ежы Папялушкі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Францішак Грышкевіч (1904/1906—1946) — беларускі паэт, публіцыст, перакладнік, пэдагог
- Адольф Зянюк (1895—1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат
- Гэнрык Бэта (1886-1965) — беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 242.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 482.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||