Жукаў Барок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жукаў Барок
трансьліт. Žukaŭ Barok
Млын
Млын
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Шашкоўскі
Насельніцтва: 62 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222673
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′35.88″ пн. ш. 26°34′50.52″ у. д. / 53.5433° пн. ш. 26.5807° у. д. / 53.5433; 26.5807Каардынаты: 53°32′35.88″ пн. ш. 26°34′50.52″ у. д. / 53.5433° пн. ш. 26.5807° у. д. / 53.5433; 26.5807
Жукаў Барок на мапе Беларусі ±
Жукаў Барок
Жукаў Барок
Жукаў Барок
Жукаў Барок
Жукаў Барок
Жукаў Барок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жу́каў Баро́к[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Ячонкі ў Нёман. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 22 км ад Стоўпцаў і за 4 км ад вёскі Аталезі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жукаў Барок знаходзіўся на дарозе Мір — Менск, якая была часткай асноўнага шляху з Заходняй Эўропы ў Маскву, у гэтым месцы знаходзілася пераправа празь Нёман.

Адам Плуг прысьвяціў вёсцы паэму «Жукаў Барок»[2]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі філёзаф і мясцовы ўраджэнец Салямон Майман.

У другой палове XX ст. савецкія ўлады зьнішчылі ўніяцкую царкву, вядомую з 1680-х гадоў.

28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Аталескага сельсавету Жукаў Барок перадалі ў Шашкоўскі сельсавет[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 87 чалавек
  • 2010 год — 62 чалавекі

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлю (ува ўрочышчы Залуччы), Юзэфе Кодзіс (Кшыжаноўскай), Салямону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавету, спаленым у млыне нацыстамі ў 1943 годзе.

  • Млын

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба Пяткевічаў
  • Царква Покрыва Багародзіцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 457.
  2. ^ Плуг А. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78—93.
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пушкіна Я., Віцько Д. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў // Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Менск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жукаў Бароксховішча мультымэдыйных матэрыялаў