Перайсьці да зьместу

Румшышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румшышкі
лац. Rumšyški
лет. Rumšiškės
Населены пункт
Герб
Краіна Летува
Павет Ковенскі
Раён Кашадарскі
Часавы пас
Каардынаты 54°51′50″ пн. ш. 24°13′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 1651 чал. (2011)
Румшышкі на мапе Летувы
Румшышкі
Румшышкі
Румшышкі

Румшышкі (лет. Rumšiškės) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету.

Румшышкі — мястэчка гістарычнай Ковеншчыны.

Румш (Rumsch) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

У 1557 годзе ўпамінаюцца як мястэчка. У сярэдзіне XVII ст. моцна пацярпелі ад пажараў.

  • 1859 год — 969 чалавек[5]
  1. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 42.
  2. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 11.