Сударгі
Выгляд
| Сударгі лац. Sudargi лет. Sudargas | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Мар’ямпальскі | ||
| Раён | Шацкі | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°02′31,20″ пн. ш. 22°38′27,60″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Сударгі на мапе Летувы Сударгі | |||
Сударгі (лет. Sudargas) — вёска ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 85 чалавек.
Сударгі — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое пэўны час насіла назву Янсборг[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сударгаў ўтварылася ад гоцкага імя Sudergo[2]. Мясцовасьці з аналягічнай назвай (Sudergo) упаміналіся ў IX ст. Вэстфаліі і ў 1133 і 1245 гадох у Нідэрляндах[3].
Летувіскія аўтары выводзяць назву вёскі ад асабовага імя[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1827 год — 373 чалавекі
- 1862 год — 905 чалавек, зь іх 831 юдэй[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Chlebowski B. Sudargi // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 548.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ↑ Schmittlein R. À propos de Sudargas // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1971. P. 235.
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 201—202.