Мажэйкі
| Мажэйкі лац. Mažejki лет. Mažeikiai | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Цельшыцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1335 | ||||
| Горад з | 1924 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 14 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 81 м і 70 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°19′ пн. ш. 22°20′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 33 281 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 89001[1], 89016[1] і 89021[1] | ||||
| Сайт | mazeikiai.lt | ||||
| Мажэйкі на мапе Летувы Мажэйкі | |||||
Мажэ́йкі (лет. Mažeikiai) — места ў Летуве, на рацэ Віндаве. Адміністрацыйны цэнтар Мажэйкаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 33 281 чалавек (восьмае колькасьцю насельніцтва места краіны). Знаходзяцца каля мяжы з Латвіяй.
Мажэйкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мазека або Мазіка (Mazecha, Mazika) — імя германскага паходжаньня[2]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаюцца ў 1335 годзе: у хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца пра выправу ордэнскага войска, у час якой разрабавалі землі князя Мажэйкі.
Пачалі хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі тут прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе ў Мажэйках было 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут збудавалі царкву, у 1902 годзе — касьцёл, а ў 1906 — лютэранскую кірху.
У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус места.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловы цэнтар на поўначы Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».