Крукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крукі
лет. Kriūkai
Вуліца Нёманская (Nemuno) у Круках
Вуліца Нёманская (Nemuno) у Круках
Kriukiai COA.gif
Герб Крукаў
Першыя згадкі: 1589
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Раён: Шацкі
Староства: Крукаўскае
Насельніцтва: 371 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-71017
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′50″ пн. ш. 23°23′50″ у. д. / 55.06389° пн. ш. 23.39722° у. д. / 55.06389; 23.39722Каардынаты: 55°3′50″ пн. ш. 23°23′50″ у. д. / 55.06389° пн. ш. 23.39722° у. д. / 55.06389; 23.39722
Крукі на мапе Летувы
Крукі
Крукі
Крукі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крукі (па-летувіску: Kriūkai) — мястэчка ў складзе Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету Летувы на левым беразе Нёману (насупраць Срэднікаў), 30 км на поўнач ад Шакаў. Цэнтар Крукаўскага староства.

Мястэчка ўваходзіць у склад Панёманскага рэгіянальнага парку (па-летувіску: Panemunių regioninis parkas).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1589 — згадваецца як маёнтак Круковіча;
  • 1593 — побач пабудаваны маёнтак Багдана Сапегі;
  • XVIII ст. — ва ўладаньні Кульвінскіх;
  • XIX ст. — ва ўладаньні баронаў Ронэ (па-нямецку: Rönne);
  • другая палова XIX ст. — для кантрабанды кнігаў з Прусіі ў ваколіцах Крукаў дзейнічала 24 кніганошы.
  • 1920 — пабудаваны касьцёл (закрыты пры савецкай уладзе ў 1953 годзе);
  • 1940—1941 і 1944—1953 — савецкія ўлады выслалі з Крукаў 260 чалавек;
  • 1941 — фашыстамі забіта каля 80 жыхароў габрэйскай нацыянальнасьці;
  • 17 красавіка 1991 — мястэчка атрымала герб (указ прэзыдэнта Летувы)

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нёман у Круках
  • гістарычныя драўляныя клеці;
  • касьцёл Сьв. Анёлаў-ахоўнікаў у вёсцы Paežerėliai (1860; 2 км на захад ад мястэчка).