Вяйсея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вяйсея
лет. Veisiejai
Возера Ганча
Возера Ганча
Герб Вяйсеі
Першыя згадкі: 1501
Горад з: 1525
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Лазьдзейскі
Плошча:
  • 5,04 км²
Насельніцтва: 1217 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 318
Паштовы індэкс: LT-67340
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.7° у. д. / 54.1; 23.7Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.7° у. д. / 54.1; 23.7
Вяйсея на мапе Летувы
Вяйсея
Вяйсея
Вяйсея
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.veisiejai.lt/

Вяйсея (лет. Veisiejai) — места ў Летуве, на паўвысьпе возера Ганчы. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Знаходзіцца за 19 км ад Лазьдзеі.

Вяйсея — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх і касьцёл Сьвятога Юрыя, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Вяйсея[1] (Вяйсеі[2], Вяйсей[3]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад места[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.

У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзеньне кірмашоў. У 1526 годзе ў мястэчку збудавалі першы касьцёл. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданьне князёў Масальскіх; у касьцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзэф Масальскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 63 будынкі. У 1885—1887 гадох у Вяйсеі працаваў афтальмолягам стваральнік эспэранта Людвік Замэнгоф.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вяйсею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вяйсея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 737 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (1817)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Агінскіх (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
  2. ^ Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
  3. ^ Вяйсей, Radzima.org
  4. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 246.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 303.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]