Перайсьці да зьместу

Лішкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лішкаў
лац. Liškaŭ
лет. Liškiava
Панарама вёскі і кляштару
Панарама вёскі і кляштару
Першыя згадкі: 1044
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Вышыня: 110 м н. у. м.
Насельніцтва: 65 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′50.002″ пн. ш. 24°3′20.002″ у. д. / 54.08055611° пн. ш. 24.05555611° у. д. / 54.08055611; 24.05555611Каардынаты: 54°4′50.002″ пн. ш. 24°3′20.002″ у. д. / 54.08055611° пн. ш. 24.05555611° у. д. / 54.08055611; 24.05555611
Лішкаў на мапе Летувы
Лішкаў
Лішкаў
Лішкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.liskiava.lt

Лішкаў[1][2], Лішкава (лет. Liškiava) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Нёману. Уваходзіць у склад Мерацкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 65 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Друскенікаў.

Лішкаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторык Тэадор Нарбут зьвязваў тапонім Лішкаў з імём Жыбінта Лішкі, які нібы ўласнаруч забіў Кейстута на загад Ягайлы[3].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Лішкава вядзецца з канца XIV стагодзьдзя, калі вялікі князь Вітаўт распачаў тут будаваньне мураванага замка. Аднак па Грунвальдзкай бітве (1410 год) Лішкаў страціў сваё абарончае значэньне і замак застаўся недабудаваным. У гэты час мястэчка ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету[1] Троцкага ваяводзтва.

У канцы XVI стагодзьдзя ў Лішкаве збудавалі кальвінскі збор, які ў 1624 годзе перарабілі пад касьцёл. У 1694 годзе войскі Ўладзіслаў Юры Касілаў з жонкай Крыстынай (з Гібеляў) заснавалі тут кляштар дамініканаў. У 1704—1741 гадох пры кляштары збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лішкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце. У 1796 годзе расейскія ўлады ліквідавалі дамініканскі кляштар, касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны. На 1827 год у Лішкаве было 44 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лішкаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лішкаў апынуўся у складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1990-я гады ўлады Летувы абвясьцілі Лейпуны часткай афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 354 чал.[4]; 1897 год — 613 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 407 чал.; 1959 год — 318 чал.; 1970 год — 203 чал.; 1979 год — 135 чал.; 1980 год — 140 чал.; 1986 год — 114 чал.; 1989 год — 105 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 65 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замчышча
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (1704—1741)
  • Могілкі хрысьціянскія
  1. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 214.
  2. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 240.
  3. ^ Kazimieraitienė G. «Legendos pasakoja». Lietuvos geografiniai objektai. — Kaunas: «Šviesa», 2008. P. 13.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 324.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]