Штабін
| Штабін лац. Štabin польск. Sztabin | |
| Населены пункт | |
Агульны выгляд | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сувальскі |
| Гміна | Штабін |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°40′50″ пн. ш. 23°05′55″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 920 чал. (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-310 |
| Нумарны знак | BAU |
| Штабін на мапе Польшчы Штабін | |
Штабін (польск. Sztabin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 920 чалавек.
Штабін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Штабіна пачалася ў XVI ст., калі Храптовічы заснавалі тут вёску Асінкі. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1513 годзе з фундацыі Фёдара Храптовіча ў Асінках збудавалі капліцу. У 1627 годзе Адам Храптовіч збудаваў на месцы капліцы царкву. Каля 1656 году замест царквы пачаў дзеяць касьцёл[1].
У 1760 годзе канцлер Яўхім Храптовіч надаў Асінкам новую назву — Штабін. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на таргі і кірмашы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Штабін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.
У XIX ст. Штабін знаходзіўся ў валоданьні Бжастоўскіх. На 1827 год у мястэчку было 63 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Штабін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Штабін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Штабін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Штабін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Штабін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Штабін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 447 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 920 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Якуба (1910)
- Могілкі каталіцкія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sosna G., Troc-Sosna A. Zapomniane dziedzictwo. Nie istniejące już cerkwie w dorzeczu Biebrzy i Narwi. — Białystok: Wydawnictwo Orthdruk, 2002.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 556.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||