Азёры (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азёры
лац. Aziory
Царква-мураўёўка і касьцёл
Царква-мураўёўка і касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Азёрскі
Насельніцтва: 2705 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231753
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 24°8′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 24.13333° у. д. / 53.73333; 24.13333Каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 24°8′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 24.13333° у. д. / 53.73333; 24.13333
Азёры на мапе Беларусі ±
Азёры
Азёры
Азёры
Азёры
Азёры
Азёры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Азёры[1] — вёска ў Беларусі, на берагох азёраў Белага і Рыбніцы. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2705 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жытомля; на аўтамабільных дарогах Р41 і Р145.

Азёры — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляныя царква, касьцёл і сынагога.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Азёры як «двор князя Вітаўта» датуецца 1398 годам[2]. У XV—XVII стагодзьдзяў паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў і было цэнтрам воласьці Гарадзенска павету Троцкага ваяводзтва.

У 1518 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу старосту гарадзенскаму Ю. Радзівілу. У 1555 годзе мясцовым вялікакняскім намесьнікам стаў Сэбастыян Дыбоўскі. Згодна з прывілеем 1568 году вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спалілі мясцовы касьцёл. Новы касьцёл імя Маці Божай Ружанцовай збудавалі на Рынку ў 1679 годзе (у 1779 годзе на сродкі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага праводзілася яго аднаўленьне).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Азёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. У канцы XVIII ст. мястэчка набыў вядомы навуковец, авантурыст і філянтроп Міхал Валіцкі, які заснаваў тут суконную (1807 год) і папяровую фабрыкі (1809 год).

Плян мястэчка, 1938 г.

У 1840-я гады ў Азёрах было 116 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Валіцкіх. Мясцовыя прадпрыемствы прыйшлі ў заняпад. У канцы 1870-х гадоў у мястэчку дзейнічалі касьцёл, царква і сынагога, працавалі заводы вырабу сьвечак і скураў. У 1895 годзе ў Азёрах утварылася гарбарнае прадпрыемства, у 1899 годзе аднавіла сваю дзейнасьць папярова-кардонная фабрыка. У 1904 годзе на ткацкім прадпрыемстве раздавалі лісты з зваротам «Да работнікаў» пра сьвята 1 траўня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Азёры занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азёры абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з савецка-польскай Рыскай мірнай дамовай 1921 году Азёры апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут пачалі дзейнічаць гурткі БСРГ, якія неўзабаве праз жорсткі ўціск польскіх уладаў перайшлі да КПЗБ і КСМЗБ. У 1924 годзе ў мястэчку адбыўся антыўрадавы мітынг, а ў 1926 годзе 130 работнікаў лесапільні прыпынялі работу празь незадаволенасьць умовамі працы[4].

У 1939 годзе Азёры ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету. За часамі нямецка-савецкай вайны ў 1941—1944 гадох у вакольных лясах дзейнічалі савецкія партызаны. У 1942 годзе яны зьнішчылі ў мястэчку вайсковы аддзел Трэцяга Райху.

На 1989 год у Азёрах быў 741 двор. У 2009 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 426 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 235, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 181[5]; 1878 год — 1013 чал., зь іх 508 жыдоў[6]; 1897 год — 3283 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1755 чал.[7]; 1989 год — 2447 чал.[8]; 1999 год — 2828 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2705 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Азёрах працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры.

У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі касьцёл Хрыста Валадара.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кастрычніцкая вуліца Кароткая вуліца
Кірава вуліца Дворная вуліца
Леніна плошча Рынак пляц
Могілкавая вуліца Піянэрская вуліца
Першамайская вуліца Броварная вуліца
Пушкіна вуліца Старарыбацкая вуліца
Савецкая вуліца Гарадзенская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Скідзельская вуліца
Чырвонапартызанская вуліца Астрынская вуліца
Царкоўная вуліца

З усёй урбананімічнай спадчыны Азёраў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Школьная.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы: норкавая фэрма, лесазавод.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры мястэчка

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Азёраў захаваліся помнікі археалёгіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (8—5-га і 3-га тыс. да н. э.) і курганныя могільнікі.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (XVIII ст.)
  • Царква (1676)
  • Сынагога (XVIII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 167.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 164.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Ткачоў М., Трусаў І., Шаблюк В. Азёры // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 70.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 580.
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. ^ Ткачоў М., Трусаў І., Шаблюк В. Азёры // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 69.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]