Бакаларава
| Бакаларава лац. Bakałarava | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл Сьвятога Якуба | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Сувальскі | ||
| Гміна | Бакаларава | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 173 м і 174 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°05′37″ пн. ш. 22°39′07″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 872 чал. (2019) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +48 87 | ||
| Паштовы індэкс | 16-423 | ||
| Нумарны знак | BSU | ||
| Сайт | bakalarzewo.pl | ||
| Бакаларава на мапе Польшчы Бакаларава | |||
Бакаларава (польск. Bakałarzewo) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Сувалак, за 114 км на поўнач ад Беластоку.
Бакаларава — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), каля граніцы з Прусіяй.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва Бакаларава паходзіць ад мянушкі Мікалая Рачковіча «Бакалаўра», аднаго з заснавальнікаў паселішча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мястэчка заснавалі ў пачатку XVI ст. пад назвай Даўспруда Бакаралаўская або Бакалараўшчына. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI ст. мястэчка ўжо ўпамінаецца пад назвай Бакаларава.
Да 1558 году Бакаларава атрымала Магдэбурскае права. У 1609 годзе Мікалай Вольскі фундаваў стварэньне касьцельнага алтара (захоўваецца ў касьцёле Сьвятога Якуба).
У 2-й палове XVII ст. Бакаларава перайшло ў валоданьне Хлявінскіх[1], у XVIII ст. — да Цемналонскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бакаларава апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права. Да 1880 колькасьць будынкаў дасягнула 103.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бакаларава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бакаларава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны з 4 верасьня 1939 да 1945 году Бакаларава знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1973 годзе вёска стала цэнтрам сельскай гміны. У 1975—1998 гадох Бакаларава ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 1554 чал.[2]
- XX стагодзьдзе: 1929 год — 705 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2019 год — 872 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Якуба (1936)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Naruszewicz T. Miejscowości ziemi bakałarzewskiej. — Bakałarzewo, 2014. S. 20—24.
- ↑ Chlebowski B. Bakałarzewo // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 84.
| ||||||||