Сейны
| Сейны лац. Siejny | |||||
| Населены пункт | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||||
| Павет | Сейненскі | ||||
| Першыя згадкі | 1522 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 4,94 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°06′24″ пн. ш. 23°20′55″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 5641 чал. (2012) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 16-500 | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||||
| Сейны на мапе Польшчы Сейны | |||||
Се́йны (польск. Sejny) — места ў Польшчы, на рацэ Марысе. Адміністрацыйны цэнтар Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 5641 чалавек. Знаходзяцца за 133 км на поўнач ад Беластоку
Сейны — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі летувісаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юры Грудзінскі, які ў 1593 годзе заснаваў мястэчка на месцы сучасных Сейнаў, сьпярша назваў яго Юр’евам (Juriewo) — ад беларускай формы свайго імя (польская форма — Jerzy). Аднак назва не прыжылася і мястэчка сталі называць Сейнамі паводле ракі Сейны (цяпер Марыха). У яцьвяскай мове ёсьць слова seina, якое азначае прырэчныя травы. Зь яцьвяскай мовы таксама выводзяць назвы азёраў і мясцовасьцяў у ваколіцах Сейнаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Сейнаў вядзецца ад 22 сьнежня 1522 году, калі тут заснавалі двор. У гэты час ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1593 годзе Юры Грудзінскі, староста пераломскі, выкупіў двор у Сапегаў і заснаваў тут мястэчка, якое зь цягам часу сталі называць Сейнамі.
У 1602 годзе Грудзінскія заснавалі ў Сейнах кляштар дамініканаў. У XVII ст. мястэчка, відаць, атрымала Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі выява Сьвятога Юрыя Пераможцы, які перамагае цмока[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сейны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Аўгустоўскай губэрні. У канцы XIX ст. у Сейнах было 249 будынкаў, дзеялі касьцёл, збор і сынагога. Штовосень у месьце адбываўся кірмаш, дзе галоўным прадметам гандлю былі сушаныя грыбы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сейны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сейны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сувальскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сейны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Места на старых здымках
- Кляштар дамініканаў, 1939—44 гг.
- Касьцёл дамініканаў, 1939—44 гг.
- Рынак, 1915—18 гг.
- Рынак, 1915—18 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1828 год — 3514 чал.; 1838 год — 3245 чал.; 1848 год — 3902 чал.; 1856 год — 3274 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2012 год — 5641 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор эвангелісцкі (XIX ст.; цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)
- Капліца Сьвятой Агаты (1789)
- Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1610—1619, 1760)
- Ратуша (1846)
- Сынагога Белая (1860—1870)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Сейнаў
- Кляштар дамініканаў
- Ратуша
- Былы збор
- Белая сынагога
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 232.
- ↑ Chlebowski B. Sejny // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 419.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
| ||||||||