Ваўкавішкі
Выгляд
| Ваўкавішкі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Мар’ямпальскі | ||||
| Першыя згадкі | 1531 | ||||
| Горад з | 1660 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 7,53 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 73 м і 55 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°39′ пн. ш. 23°02′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 10 223 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-70001 | ||||
| Сайт | vilkaviskis.lt | ||||
| Ваўкавішкі на мапе Летувы Ваўкавішкі | |||||
Ваўкаві́шкі (па-летувіску: Vilkaviškis) — горад у паўднёвай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ваўкавішкаўскага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзіцца за 23 км ад Мар’ямпалю. Праз горад цячэ рака Сэймена. Ваўкавішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню горад узгадваецца ў 1531 годзе. Гарадзкія правы і герб паселішча атрымала ў 1660 годзе. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Ваўкавішкі трапілі ў склад Прусіі. З 1807 да 1815 году горад уваходзіў у Варшаўскае княства. Тут 22 чэрвеня 1812 году Напалеон I Банапарт абвясьціў паход на Расею.